ЁЎ26bel_jfc
1І адказаў Ёў, і сказаў:2«Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бясьсільнае!3Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх!4Каго ты навучыў словам сваім, і які дух выходзіць з цябе?5Рэфаімы дрыжаць пад водамі, і тыя, што жывуць разам з імі.6Адхлань адкрытая перад Ім, і няма заслоны для Абадону.7Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым.8Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару].9Ён закрывае поўню месяца і расьцягнуў над ім хмару Сваю.10Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю.11Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага.12Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагава.13Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае.14Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»