ЁЎ25bel_jfc

1І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:2«Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх!3Ці ёсьць лік войску Ягонаму? І над кім не ўзыходзіць сьвятло Ягонае?4Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?5Вось, нават месяц ня сьветлы, і зоркі нячыстыя ў вачах Ягоных.6Тым больш чалавек — гнілізна, і сын чалавечы — чарвяк».