ЁЎ23bel_jfc
1І адказаў Ёў, і сказаў:2«І сёньня з горыччу жальба мая, бо рука Ягоная цяжэйшая за стагнаньне маё.3О, каб я ведаў, дзе знайсьці Яго, я пайшоў бы да месца жытла Ягонага!4Я б прынёс перад аблічча Ягонае справу маю і напоўніў бы вусны мае нараканьнямі.5І ведаў бы я словы, якімі Ён адкажа, і зразумеў бы, што Ён будзе казаць мне.6Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне!7Там справядлівы прадставіць справу сваю перад Ім, і ад Судзьдзі майго выйду я вольным.8Але вось, я іду на ўсход, і няма Яго, і іду на захад, і не знаходжу Яго.9На поўначы шукаю Яго, і ня бачу, і паварочваю на поўдзень, і не заўважаю.10А Ён ведае шлях мой, і няхай выспрабуе мяне, выйду я [чысты], як золата.11Нага мая трымалася сьлядоў Ягоных, я пільнаваў шляхі Ягоныя і не зыходзіў з іх.12Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.13Ён адзін [вырашае], і хто заверне Яго? І што захоча душа Ягоная, Ён зробіць.14Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго.15Таму я дрыжу перад абліччам Ягоным, разважаю [пра Яго], і ў страху вялікім перад Ім.16Бог аслабіў сэрца маё, і Усемагутны настрашыў мяне.17Бо не ад цемры я гіну, і аблічча маё не пакрытае змрокам.