ЁЎ22bel_jfc
1І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:2«Ці можа чалавек быць карысным Богу? Разумны ледзь самаму сабе можа быць карысным.3Што за карысьць Усемагутнаму, калі ты праведны, або што Яму дасьць, калі шлях твой беззаганны?4Ці ж за пабожнасьць тваю Ён карае цябе і ідзе на суд з табою?5Ці ж не за ліхоту тваю і незьлічоныя злачынствы твае?6Бо ты браў заклад ад братоў тваіх ні за што і з голых зьдзіраў адзеньне.7Ты не даваў вады сасьмягламу, і галоднаму адмаўляўся даваць хлеба.8Моцнаму чалавеку даваў ты зямлю, і заможны пасяляўся на ёй,9а ўдоваў адсылаў ты з пустымі рукамі, і сіротаў абцяжарваў работамі.10Дзеля таго акружаны ты пасткамі, і трывожыць цябе страх неспадзяваны,11і ў цемры ты ня бачыш, і вада вялікая залівае цябе.12Ці ж Бог не вышэйшы за неба? Паглядзі ўгару на зоркі, як яны высока!13А ты кажаш: “Што ведае Бог? Ці праз імглу Ён можа судзіць?14Хмары — заслона Яму, так што ня бачыць Ён і ходзіць па скляпеньні нябесным”.15Ці ты будзеш трымацца сьцежкі старадаўняй, па якой хадзілі злачынцы,16якія заўчасна былі зьнішчаныя, бо паводка падмыла падваліны іхнія?17Яны казалі Богу: “Адыйдзіся ад нас! Што можа зрабіць нам Усемагутны?”18А Ён багацьцем напоўніў дамы іхнія. Але няхай будзе далёкая ад мяне рада бязбожных.19Праведнікі будуць бачыць гэта і цешыцца, і чалавек нявінны будзе сьмяяцца з іх:20“Сапраўды вынішчаны супраціўнік наш, а багацьце іхняе спаліў агонь”.21Дык пагадзіся з Ім, і мей супакой, і праз гэта прыйдзе да цябе добрае.22Вазьмі з вуснаў Ягоных закон і палажы словы Ягоныя ў сэрцы тваім.23Калі навернешся да Усемагутнага, адновішся і адкінеш злачыннасьць ад намёту твайго,24калі ацэніш золата як парахно, а [золата] Афіру — як камень з ручая,25тады Усемагутны будзе золатам тваім і бліскучым срэбрам для цябе.26Тады захапляцца ты будзеш Усемагутным і падымеш да Бога аблічча тваё.27Будзеш прасіць Яго, і Ён выслухае цябе, і ты споўніш абяцаньні твае.28Што пастановіш, прыйдзе да цябе, і на шляхах тваіх будзе сьвяціць сьвятло.29Бо Ён паніжае таго, хто пыхлівы, а хто схіляе вочы, той будзе збаўлены.30Ён ратуе [нават] таго, хто не без віны, і будзе ён уратаваны дзеля чыстасьці рук сваіх».