ЁЎ19bel_jfc

1І адказаў Ёў, і сказаў:2«Дакуль будзеце вы зьдзеквацца з душы маёй і мучыць мяне словамі сваімі?3Ужо дзесяць разоў вы абражалі мяне і не саромеецеся зьневажаць мяне.4Калі я сапраўды саграшыў, грэх мой застанецца са мною.5Калі ж вы хочаце ўзьвялічыцца нада мною і ўпікнуць мяне брыдотамі маімі,6дык, прынамсі, цяпер зразумейце, што Бог пакараў мяне і сецьцю Сваёй аблытаў мяне.7Хоць я крычу: “Гвалт!”, мяне ня чуюць, лямантую, але няма суду.8Ён загарадзіў шлях мне, і я не магу прайсьці, і шлях мой цемраю ахутаў.9Ён сьцягнуў з мяне славу маю і забраў карону з галавы маёй.10Ён нішчыць мяне адусюль, і я гіну, і Ён зваліў, як дрэва, надзею маю.11Ён загневаўся на мяне ў ярасьці Сваёй, і залічыў мяне за ворага Свайго.12І прыйшлі разам дружыны Ягоныя, і рыхтуюць валы супраць мяне, і акружылі аблогаю намёт мой.13Адвярнуў Ён братоў маіх ад мяне, і знаёмыя мае, быццам чужыя, адыйшліся ад мяне.14Пакінулі мяне сваякі мае, і тыя, што ведалі мяне, забыліся пра мяне.15Хатнія ў доме маім і служкі мае за чужога ўважаюць мяне, і быццам чужынец стаўся я ў вачах іхніх.16Паклікаў я слугу свайго, а ён не паслухаў мяне, хоць вуснамі сваімі ўпрошваю яго.17Дыханьне маё абрыдла жонцы маёй, і сьмярдзючы я для дзяцей улоньня яе.18Пагарджаюць мною дзеці малыя, і, калі я ўстаю, яны зьдзекуюцца з мяне.19Брыдзяцца мною ўсе найбліжэйшыя сябры мае, і тыя, каго я найболей любіў, адвярнуліся ад мяне.20Да скуры маёй і да цела майго прысохлі косткі мае, засталіся толькі дзясны каля зубоў маіх.21Зьлітуйцеся нада мною, зьлітуйцеся нада мною, сябры мае! Бо рука Божая дакранулася да мяне.22Чаму вы як Бог перасьледуеце мяне і зьдзекуецеся над целам маім?23Хто запіша словы мае? Хто дасьць мне, каб былі яны зазначаныя ў кнізе,24разцом жалезным на волаве, або высечаны на скале?25Я ведаю, што Абаронца мой жывы, і што ў апошні дзень Ён стане над парахном маім,26і хоць зьнішчана скура мая, у целе маім я ўбачу Бога.27Я сам убачу Яго, і вочы мае, а ня іншага, будуць аглядаць Яго. Прагнуць [гэтага] ныркі мае ў нутры маім.28Вы ня кажаце: “Навошта мы перасьледуем яго?”, нібыта корань справы знойдзены ў-ва мне.29Дык бойцеся мяча, бо гнеў супраць грэху — гэты меч, і ведайце, што ёсьць суд».