ЁЎ17bel_jfc

1Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, [застаецца] мне [толькі] магіла.2Насьмешкі навокал мяне, і ў горычы чэзьне вока маё.3Ты Сам дай заклад за мяне, бо хто ж паручыцца за мяне, удараючы руку маю?4Бо Ты закрыў сэрца іхняе на разуменьне, дзеля таго яны не ўзьнімуцца.5Хто бліжніх сваіх ро­біць здабычай, у сыноў ягоных вочы сьцямнеюць.6Ён паставіў мяне ў прымаўку народу, і ў твар плююць мне.7Сасьлепла ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся нібы цень.8Праведнікі аслупянелі, бачачы гэтае, і нявінны злуецца на бязбожніка.9Аднак праведнік будзе трымацца шляху свайго, і чысты дадасьць моцы рукам сваім.10Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага.11Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго.12А яны ноч замяняюць на дзень, і да цемры сьвятло набліжаюць.13Ці магу спадзявацца, што адхлань будзе домам маім і ў цемры я пасьцялю ложак сабе?14Кажу дамавіне: “Ты — бацька мой!” А чарвякам: “Маці мая і сястра мая”.15Дык дзе ж тады надзея мая? І хто можа бачыць надзею маю?16У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне».