ЁЎ16bel_jfc
1І адказаў Ёў, і сказаў:2«Часта я чуў такія рэчы! Усе вы — марныя пацяшыцелі.3Ня маюць канца пустыя словы, і што змусіла цябе так адказваць?4І я падобна як вы гаварыў бы, калі б было ў душы вашай тое, што ў маёй. І вёў бы я пра вас гаворку, і ківаў бы на вас галавой сваёй,5і падбадзёрваў бы вас вуснамі сваімі, і ня стрымліваў бы губы свае.6Калі буду гаварыць, не суцішу болю майго, і калі замаўчу, не адыйдзе ён ад мяне.7Цяпер замучыў мяне боль мой, спустошыў усю грамаду маю.8Зморшчкі мае сьведчаць супраць мяне, паўстае слабасьць мая супраць мяне, дакараючы мяне.9Гнеў ягоны разрывае і б’е мяне, скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.10Яны разьзявілі на мяне пашчы свае, і, лаючыся, б’юць мяне па твары, і зьбіраюцца разам супраць мяне.11Аддаў мяне Бог злачынцы, у рукі ліхадзеяў выдаў мяне.12Я быў спакойны, але Ён устрос мяне, схапіў мяне за шыю і раструшчыў мяне, і зрабіў мяне як цэль для Сябе.13Акружылі мяне лучнікі Ягоныя, Ён разрывае ныркі мае і, не шкадуючы, жоўць маю выліў на зямлю.14Ён робіць у-ва мне вылом за выломам, бяжыць на мяне, як волат.15Зрэбніцу апрануў я на скуру маю і схіліў да зямлі галаву маю.16Твар мой пачырванеў ад плачу, вочы мае агарнуў цень сьмяротны,17хоць рукі мае ня сквапныя, і чыстая малітва мая.18О, зямля! Не закрый крыві маёй, і няхай лямант мой не замаўчыць у табе.19Бо вось, цяпер у небе Сьведка мой, і Заступнік мой — на вышынях.20Насьміхаюцца нада мною бліжнія мае, да Бога ліе сьлёзы вока маё.21О, каб чалавек мог судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы з бліжнім сваім,22бо мінуць палічаныя гады, і я пайду шляхам, з якога няма вяртаньня.