ЁЎ15bel_jfc
1І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:2«Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя, і ці напоўніць жывот свой ветрам палючым?3Ці будзе спрачацца словамі пустымі і словамі, якія нічым не дапамогуць?4Ты адкідаеш страх Божы і аслабляеш малітву да Бога.5Вусны твае гавораць паводле сапсутасьці тваёй, і ты карыстаешся мовай хітруноў.6Асуджаюць цябе вусны твае, але ня я, і губы твае сьведчаць супраць цябе.7Ці ты — першы чалавек, які нарадзіўся, і ці ты створаны раней за ўзгоркі?8Ці ты слухаў на нарадзе з Богам і ўзяў сабе мудрасьць?9Ці ты нешта ведаеш, чаго мы ня ведаем? Або нешта разумееш, чаго мы не разумеем?10Паміж нас ёсьць і старыя, і сівыя, старэйшыя, чым дні бацькі твайго.11Ці табе мала пацяшэньня Божага і лагоднага слова, якое табе сказанае?12Чаму так абураецца сэрца тваё, і чаму так ганарліва глядзяць вочы твае,13што ты гневаешся на Бога і вырываюцца такія словы з вуснаў тваіх?14Хто такі чалавек, каб быць яму беззаганным? І ці можа быць праведным народжаны жанчынаю?15Ён сьвятым Сваім не давярае, і нябёсы нячыстыя ў вачах Ягоных.16Тым больш брыдкі і сапсуты чалавек, які, як ваду, п’е ліхоту.17Паслухай мяне, і я распавяду табе, і тое, што бачыў, раскажу табе,18што мудрыя чулі і ня ўтойвалі гэтага бацькі іхнія.19Ім толькі была дадзена зямля, і паміж іх не хадзіў чужынец.20Бязбожнік мучыцца праз усё жыцьцё сваё, і няпэўны лік гадоў злачынцы.21Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.22Ён ня верыць, што можа вырвацца з цемры, яму прызначана ад мяча загінуць.23Ён бадзяецца, [шукаючы] хлеба, і дзе ён? І ён ведае, што падрыхтаваны для яго дзень цемры.24Палохае яго бяда, і мучэньне на яго нападае, як валадар, падрыхтаваны да бою.25Выцягвае ён руку сваю на Бога і хоча працівіцца Усемагутнаму,26і бяжыць на Яго з выцягнутай шыяй пад заслонай тоўстага шчыта.27Ён пакрыў твар свой тлушчам сваім, а з бакоў ягоных сала зьвісае.28Ён жыве ў гарадах апусьцелых, і ў дамах неабжытых, даведзеных да заняпаду.29Ён ня будзе багаты, і не захаваецца маёмасьць ягоная, і на зямлі ён не запусьціць каранёў.30Ня выберацца ён з цемры, і сьпёка спаліць парасткі ягоныя, і вецер абаб’е першацьвет ягоны.31Няхай ня верыць марнасьці ашуканы, бо марнасьць будзе ўзнагародай ягонай.32Перш, чым спыняцца дні ягоныя, ён зьвяне, і галіны ягоныя не зазелянеюць.33Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелыя гронкі, і, як аліўка, страсе кветкі свае.34Грамада бязбожніка будзе бясплоднай, агонь спаліць намёты хабарнікаў.35Бо ён зачаў ліхоту і нарадзіў марнасьць, і нутро ягонае падман рыхтуе».