ЁЎ14bel_jfc
1Чалавек, які народжаны з жанчыны, мае век кароткі і поўны трывогаў.2Вырастае кветка, і вяне, і мінае, як цень, і не застаецца.3І Ты на такога зьвяртаеш вочы Твае і вядзеш яго на суд з Сабою.4Хто ж можа нячыстага зрабіць чыстым? Хіба ніхто!5Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных вядомы Табе, і Ты вызначыў яму межы, якіх нельга яму перайсьці,6дык адвярні вочы Твае ад яго, няхай ён супачыне, няхай пацешыцца днём, як той найміт.7Бо нават дрэва мае надзею. Калі яно было сьсечанае, дык зноў адрасьце, і парасткі свае пускаць не пакіне,8і калі састарэе ў зямлі корань ягоны, і пень ягоны ў пяску спарахнее,9ад вільгаці вады яно зазелянее і пусьціць галінкі як маладая расьліна.10А чалавек калі памрэ, ён адыйшоў, і дзе знойдзеш яго?11Зьнікаюць воды з мора, і рэкі высыхаюць да дна.12Так і чалавек, калі засьне, не прачнецца, пакуль неба ня счэзьне; ня ўстане, і зо сну свайго не прачнецца.13О, каб Ты схаваў мяне ў адхлані і захаваў мяне, пакуль не міне ярасьць Твая, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш.14Ці памёршы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні службы маёй я чакаю, калі прыйдзе замена мая.15Ты паклічаш, і я адкажу Табе, Ты засумуеш за творам рук Тваіх.16Бо Ты палічыш нават крокі мае, і будзеш ласкавы адносна грахоў маіх.17Ты запячатаеш, як у мяшку, злачынствы мае, і выбеліш правіны мае.18Але як гара, падаючы, развальваецца, і як скала зыходзіць з месца свайго,19і як вада сьцірае камень, і як плынь падмывае глебу, так і Ты нішчыш надзею ў чалавеку.20Ты сьціскаеш яго, і ён адыходзіць у вечнасьць, зьмяняеш аблічча ягонае і адсылаеш яго.21Ці ў славе жывуць дзеці ягоныя, ён ня ведае, ці ў ганьбе, ён не разумее.22Адчувае ён боль цела свайго, і душа ягоная ў ім самім ные».