ЁЎ12bel_jfc
1І адказаў Ёў, і сказаў:2«Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая.3І я маю розум, як вы, і нічым я ад вас ня горшы. І хто ня ведае пра гэта?4Насьмешкай я стаўся для сяброў маіх, што я клічу Бога, каб Ён выслухаў мяне. Сьмешная праведнасьць нявіннага [чалавека].5Пагарджаюць няшчасьцем тыя, што жывуць у супакоі, яны гатовыя папхнуць таго, у каго ногі хістаюцца.6Спакойныя намёты рабаўнікоў, і бясьпечныя тыя, што гнявяць Бога, іх быццам Бог вядзе за руку.7Запытайся жывёлу, і тая навучыць цябе, і птушак нябесных, і яны скажуць табе.8Запытайся зямлі, і яна патлумачыць табе, і раскажуць табе рыбы марскія.9Хто з іх усіх ня ведае, што рука ГОСПАДА ўчыніла ўсё гэта?10У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае.11Ці ж ня вуха разумее словы, і ці ж не паднябеньне пазнае смак ежы?12Старыя маюць мудрасьць, а хто жыве доўга — разуменьне.13У [Бога] — мудрасьць і сіла, Ён мае раду і разуменьне.14Вось, Ён зруйнуе, і ніхто не адбудуе, Ён увязьніць чалавека, і нельга вызваліць.15Вось, Ён спыняе воды, і яны высыхаюць, а калі Ён пусьціць іх, яны зямлю спустошаць.16У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён [ведае] падманутага і ашуканца.17Ён робіць босымі дарадцаў і ў судзьдзяў адбірае разум.18Ён разьвязвае ярмо валадароў і вяроўкай абвязвае сьцёгны іхнія.19Ён робіць босымі сьвятароў і магнатаў скідае.20Ён закрывае вусны верных і старых пазбаўляе разважлівасьці.21Ён вылівае пагарду на шляхетных, аслабляе пояс адважных.22Ён выяўляе тое, што схаванае ў цемры, і ўсё цёмнае асьвятляе.23Ён народ узьвялічвае і нішчыць, пашырае народы і губіць.24Ён забірае розум у начальнікаў народаў зямлі, і дае ім блукаць па пустых бездарожжах.25Яны ходзяць навобмацак у цемры, і сьвятла ня маюць, і хістаюцца яны, як п’яныя.