ЯНА10bel_jfc
1Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не дзьвярыма ўваходзіць у авечы двор, але ўлазіць іначай, той злодзей і разбойнік.2А хто ўваходзіць дзьвярыма, той — пастыр авечак.3Яму прыдзьвернік адчыняе, і авечкі слухаюць голас ягоны, і ён кліча сваіх авечак па імёнах, і выводзіць іх.4І калі выведзе сваіх авечак, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць голас ягоны.5За чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу».6Гэтую прыказку сказаў ім Ісус, але яны не зразумелі, што такое Ён гаварыў ім.7Тады ізноў сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што Я — дзьверы авечак.8Усе, якія прыходзілі раней за Мяне, — злодзеі і разбойнікі, але авечкі не паслухаліся іх.9Я — дзьверы. Хто ўвойдзе праз Мяне, збаўлены будзе, і ўвойдзе, і выйдзе, і пашу знойдзе.10Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.11Я — Пастыр добры. Добры пастыр аддае душу сваю за авечак,12а найміт, які ня пастыр, для якога авечкі не свае, бачыць, што прыходзіць воўк, і пакідае авечак, і ўцякае, і воўк хапае іх, і разганяе авечак.13Найміт жа ўцякае, бо ён найміт і ня рупіцца пра авечак.14Я — Пастыр добры і ведаю, хто Мае, і Мае ведаюць Мяне.15Як Айцец ведае Мяне, і Я ведаю Айца, і душу Маю аддаю за авечак.16Маю Я і іншых авечак, якія ня з гэтага двара, і іх Я мушу прывесьці. І яны пачуюць голас Мой, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.17За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю душу Маю, каб ізноў узяць яе.18Ніхто не забірае яе ў Мяне, але Я Сам аддаю яе. Маю ўладу аддаць яе і маю ўладу ізноў узяць яе. Гэтае прыказаньне атрымаў Я ад Айца Майго».19Тады ізноў стаўся падзел між Юдэямі дзеля гэтых словаў.20Многія з іх казалі: «Ён мае дэмана і вар’яцее; што вы слухаеце Яго?»21Другія казалі: «Гэта словы не апанаванага дэманам. Ці ж можа дэман адчыняць вочы сьляпым?»22І сталася ў Ерусаліме сьвята Абнаўленьня, і была зіма.23І хадзіў Ісус у сьвятыні ў прысенку Салямонавым.24Тады абступілі Яго Юдэі і сказалі Яму: «Дакуль будзеш трымаць душу нашу? Калі Ты — Хрыстос, скажы нам адкрыта».25Адказаў ім Ісус: «Я казаў вам, і ня верыце; справы, якія Я раблю ў імя Айца Майго, яны сьведчаць пра Мяне.26Але вы ня верыце, бо вы не з Маіх авечак, як Я сказаў вам.27Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.28І Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць на вякі, і ніхто ня выхапіць іх з рукі Маёй.29Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа выхапіць іх з рукі Айца Майго.30Я і Айцец — адно».31Тады ізноў Юдэі ўзялі камяні, каб укаменаваць Яго.32Адказаў ім Ісус: «Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго. За які з іх хочаце Мяне ўкаменаваць?»33Юдэі адказалі Яму, кажучы: «Не за добры ўчынак хочам укаменаваць Цябе, але за блюзьнерства, і што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам».34Ісус адказаў ім: «Ці не напісана ў Законе вашым: “Я сказаў: ‘Вы — богі’ ”?35Калі Ён назваў багамі тых, да якіх было слова Божае, і ня можа быць парушана Пісаньне,36як Таму, Каго Айцец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: “Блюзьніш”, таму што сказаў: “Я — Сын Божы”?37Калі Я не раблю ўчынкаў Айца Майго, ня верце Мне.38Калі ж раблю, а вы Мне ня верыце, дык верце ўчынкам Маім, каб спазналі і паверылі, што Айцец у-ва Мне, і Я ў Ім».39Тады ізноў шукалі схапіць Яго, але Ён выйшаў з рук іхніх40і пайшоў ізноў за Ярдан, у тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там.41І многія прыйшлі да Яго, і казалі, што Ян не ўчыніў ніводнага знаку, але ўсё, што сказаў Ян пра Яго, было праўдзівым.42І многія там паверылі ў Яго.