ГЕБРАЯЎ2bel_jfc

1Дзеля гэтага мусім асаб­ліва зважаць на чутае, каб нас ня зьнесла [плыньню].2Бо калі сказанае праз анёлаў слова было цьвёрдае, і ўсякае парушэньне і непаслухмянасьць даставалі справядлівую адплату,3як мы ўцячэм, калі занядбалі такое вялікае збаўленьне, якое спачатку было сказанае Госпадам, зацьверджана ў нас ад тых, якія чулі,4якім засьведчыў Бог праз знакі, і цуды, і розныя сілы, і праз раздаваньне Духа Сьвятога паводле волі Яго?5Бо не анёлам падпарадкаваў Ён будучы сусьвет, пра які гаворым.6Засьведчыў жа нехта недзе, кажучы: «Што ёсьць чалавек, што Ты ўзгадваеш яго, або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?7Крыху Ты панізіў яго перад анёламі, даў яму вянок славы і пашаны і паставіў яго па-над творамі рук Тваіх;8усё падпарадкаваў Ты пад ногі яго». Бо калі падпарадкаваў яму ўсё, нічога не пакінуў непакорным яму. Але цяпер мы яшчэ ня бачым, каб усё было падпарадкавана яму,9а бачым Ісуса, Які крыху быў паніжаны перад анёламі, Які праз пакуту сьмерці атрымаў вянок славы і пашаны, каб з ласкі Божае пакаштаваў сьмерці за ўсіх.10Бо трэба было, каб Той, дзеля Якога ўсё і праз Якога ўсё, ведучы многіх сыноў у славу, Начальніка збаўленьня іхняга праз пакуты ўчыніў споўненым.11Бо і Той, Які асьвячае, і тыя, якія асьвячаюцца, усе — з Аднаго; дзеля гэтай прычыны Ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы:12«Паведамлю імя Тваё братам Маім, пасярод царквы засьпяваю Табе».13І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». І яшчэ: «Вось, я і дзеці, якіх даў мне Бог».14Дык калі дзеці сталіся супольнікамі цела і крыві, і Ён таксама мае ўдзел у іх, каб праз сьмерць зьнішчыць таго, хто мае ўладу над сьмерцю, гэта ёсьць д’ябла,15і вызваліць тых, якія дзеля страху сьмерці праз усё жыцьцё падлягалі няволі.16Бо, сапраўды, не анёлаў Ён прыймае, але насеньне Абрагама прыймае.17Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім стацца падобным да братоў, каб быць міласьцівым і верным Першасьвятаром перад Богам дзеля перамольваньня за грахі народу.18Бо таму, што Сам Ён, спакушаны, цярпеў, можа тым, якія спакушаныя, дапамагчы.