ГЕБРАЯЎ10bel_jfc
1Бо Закон, які мае цень будучага дабра, а ня сам вобраз рэчаў, тымі ахвярамі, якія нязьменна прыносяцца штогод, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць [з імі].2Бо іначай перасталі б прыносіць іх, бо ўжо ня мелі б сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, аднойчы ачышчаныя.3Але праз гэтыя [ахвяры] штогод узгадваецца пра грахі,4бо немагчыма, каб кроў валоў і казлоў забірала грахі.5Дзеля гэтага [Хрыстос], уваходзячы ў сьвет, кажа: «Ахвяры і дару Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў для Мяне.6Цэласпаленьні і [ахвяры] за грэх Ты не ўпадабаў.7Тады Я сказаў: “Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю”».8Сказаўшы перш, што «ахвяры, і дару, і цэласпаленьняў, і [ахвяры] за грэх Ты не захацеў і не ўпадабаў», а яны прыносяцца паводле Закону,9пасьля сказаў: «Вось, іду ўчыніць, Божа, волю Тваю». Касуе першае, каб паставіць другое.10Гэтай воляй мы асьвячоныя праз аднакротнае прынясеньне цела Ісуса Хрыста.11І ўсякі сьвятар штодня стаіць, спраўляючы служэньне і шматкроць прыносячы тыя самыя ахвяры, якія ніколі ня могуць зьняць грахоў.12А Ён, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога,13чакаючы яшчэ, пакуль ворагі Ягоныя будуць пакладзены як падножжа ног Ягоных.14Бо Ён адным дарам назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, якіх асьвяціў.15Сьведчыць жа нам і Дух Сьвяты, бо пасьля прадказана:16«Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,17і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю».18А дзе адпушчэньне грахоў, ужо непатрэбны дар за іх.19Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню праз кроў Ісуса Хрыста,20шляхам новым і жывым, які Ён усталяваў для нас праз заслону, гэта ёсьць цела Сваё,21і маючы вялікага Сьвятара над домам Божым,22будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.23Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,24і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,25не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.26Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі,27але нейкае жахлівае чаканьне суду і жару агню, які мае пажэрці супраціўнікаў.28Хто адкінуў Закон Майсея пры двух ці трох сьведках, бяз літасьці памірае.29Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары варты той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў?30Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».31Жахліва трапіць у рукі Бога Жывога!32Узгадайце ж ранейшыя дні вашыя, калі вы, прасьветленыя, вытрывалі вялікае змаганьне пакутаў,33ці то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, ці то стаўшыся супольнікамі тых, якія пераносяць такое.34Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца.35Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду.36Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.37Бо яшчэ крыху, зусім крыху, і надыйдзе Той, Які надыходзіць, і не замарудзіць.38«А праведны з веры жыць будзе»; і: «Калі хто будзе хістацца, не ўпадабае яго душа Мая».39Мы ж ня хісткія на загубу, але [стаім] у веры на здабыцьцё душы.