БЫЦЬЦЁ5bel_jfc
1Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае,2мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх.3І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт.4І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок.5І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.6І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса.7І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.8І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр.9І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана.10І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.11І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр.12І жыў Кейнан семдзясят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля.13І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.14І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр.15І жыў Магалялеэль шэсьцьдзясят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда.16І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.17І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.18І жыў Ярэд сто шэсьцьдзясят два гады, і нарадзіў Эноха.19І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.20І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады, і ён памёр.21І жыў Энох шэсьцьдзясят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха.22І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.23І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.24І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.25І жыў Мэтушэлях сто восемдзясят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха.26І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзясят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок.27І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў, і ён памёр.28І жыў Лямэх сто восемдзясят два гады, і нарадзіў сына,29і назваў яго імя Ной, кажучы: «Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД».30І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.31І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзясят сем гадоў, і ён памёр.32І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама i Яфэта.