БЫЦЬЦЁ36bel_jfc
1I вось радавод Эзава, ён жа Эдом.2Эзаў узяў сабе жонак з дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Хета, і Агаліваму, дачку Аны, дачку Цывеона Хівея,3і Басэмат, дачку Ізмаэля, сястру Наваёта.4I нарадзіла Ада Эзаву Эліфаза, а Басэмат нарадзіла Рэўэля,5а Агалівама нарадзіла Евуша, Яляма і Караха. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся ў яго ў зямлі Ханаан.6I ўзяў Эзаў жонак сваіх, і сыноў сваіх, і дочак сваіх, і ўсе душы дому свайго, і статкі свае, і ўсю скаціну сваю, і ўсю маёмасьць сваю, якую ён прыдбаў у зямлі Ханаан, і пайшоў у іншую зямлю ад аблічча Якуба, брата свайго,7бо была маёмасьць іхняя вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля вандраваньня іхняга насіць іх з прычыны статкаў іхніх.8I пасяліўся Эзаў на гары Сэір, Эзаў, ён жа Эдом.9I вось радавод Эзава, бацькі Эдому на гары Сэір.10Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава; Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава.11І былі сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.12А Тымна была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, і яна нарадзіла Эліфазу Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.13І вось сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэтыя былі сынамі Басэмат, жонкі Эзава.14I вось сыны Агалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Эзава. Яна нарадзіла Эзаву Евуша, Яляма і Караха.15Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ,16князь Карах, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфаза ў зямлі Эдом, гэта сыны Ады.17А вось сыны Рэўэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зэрах, князь Шамма, князь Міза. Гэта князі Рэўэля ў зямлі Эдом, гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.18А вось сыны Агалівамы, жонкі Эзава: князь Евуш, князь Ялям, князь Карах. Гэта князі Агалівамы, дачкі Аны, жонкі Эзава.19Вось сыны Эзава, і вось князі іхныя. Гэта Эдом.20Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары зямлі той: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана,21Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі Харэяў, сыны Сэіра ў зямлі Эдом.22I былі сыны Лётана: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна.23А вось сыны Шаваля: Альван, Манахат, Эваль, Шэфо і Анам.24А вось сыны Цывеона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачыя крыніцы ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывеона, бацькі свайго.25А вось сыны Аны: Дышон і Агалівама, дачка Аны.26А вось сыны Дышона: Хемдан, Эшбан, Ітран, і Херан.27Вось сыны Эцэра: Більган, Зааван і Акан.28Вось сыны Дышана: Уц і Аран.29Вось князі Харэяў: князь Лётан, князь Шаваль, князь Цывеон, князь Ана,30князь Дышон, князь Эцэр, князь Дышан. Гэта князі Харэяў паводле княстваў сваіх у зямлі Сэір.31А вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у сыноў Ізраіля.32I валадарыў у Эдоме Бэла, сын Бэора, а імя гораду ягонага — Дынгава.33I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.34I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман.35І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт.36I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.37I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавота, што каля ракі.38I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.39I памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава.40А вось імёны князёў Эзава, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясцовасьцяў іхніх, [названых] імёнамі іхнімі: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,41князь Агалівама, князь Эла, князь Пінон,42князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,43князь Магдыель, князь Ірам. Вось князі Эдому, паводле сялібаў іхніх, у зямлі ўласнасьці іхняй. Гэта Эзаў, бацька Эдому.