БЫЦЬЦЁ33bel_jfc
1I ўзьняў Якуб вочы свае, і ўбачыў, і вось, Эзаў прыйшоў, і з ім чатырыста чалавек. I ён падзяліў дзяцей Леі, Рахелі і дзьвюх нявольніцаў.2I паставіў нявольніцаў і дзяцей іхніх першымі, а Лею і дзяцей ейных за імі, а Рахель і Язэпа за імі.3І ён выйшаў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў, пакуль наблізіўся да брата свайго.4I пабег Эзаў яму насустрач, і абняў яго, і ўпаў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі [разам].5І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» I сказаў [Якуб]: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».6I наблізіліся нявольніцы, самі і дзеці іхнія, і пакланіліся.7I наблізілася таксама Лея і дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым наблізіліся Язэп і Рахель, і пакланіліся.8I сказаў [Эзаў]: «Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?» I сказаў [Якуб]: «Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго».9I сказаў Эзаў: «Маю я шмат, браце мой. Няхай будзе тваё тое, што ў цябе».10I сказаў Якуб: «Не, прашу, калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прыймі дар мой з рукі маёй, бо я, убачыўшы аблічча тваё, быццам убачыў аблічча Божае, і ты меў ласку да мяне.11Прыймі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе, бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё». I ён упрасіў яго, і той узяў.12I сказаў [Эзаў]: «Вырушым і пойдзем, і я буду ісьці разам з табою».13I сказаў яму [Якуб]: «Пан мой ведае, што дзеці кволыя, і авечкі котныя, і каровы цельныя ў мяне. Калі пагнаць іх адзін дзень, паздыхаюць усе авечкі.14Няхай пан мой пойдзе перад абліччам слугі свайго, а я пайду паволі, паводле хады чарады, якая перада мною, і паводле хады дзяцей, аж прыйду да пана майго ў Сэір».15I сказаў Эзаў: «Я пакіну з табою [частку] людзей, якія са мною». I сказаў [Якуб]: «Навошта гэта, калі я знайшоў ласку ў вачах пана майго».16I вярнуўся ў той дзень Эзаў шляхам сваім у Сэір.17А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.18I прыйшоў Якуб у супакоі да гораду Сыхем, які ў зямлі Ханаан, калі прыйшоў з Падан-Араму, і паставіў [намёты] перад горадам.19I купіў ён частку поля, на якім паставіў намёт свой, з рукі сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесытаў.20I паставіў там ахвярнік, і назваў яго «Бог ёсьць Бог Ізраіля».