БЫЦЬЦЁ30bel_jfc
1I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: «Дай мне сыноў, а калі не, я памру».2I ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: «Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?»3I яна сказала: «Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе».4I яна дала яму Більгу, нявольніцу сваю, за жонку, і ўвайшоў да яе Якуб.5I зачала Більга, і нарадзіла Якубу сына.6I сказала Рахель: «Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў мне сына». І таму назвала імя ягонае Дан.7I зачала яшчэ, і нарадзіла Більга, нявольніца Рахелі, другога сына Якубу.8I сказала Рахель: «Ваяваньнем Божым змагалася я з сястрою сваёй і адолела». I назвала імя ягонае Нэфталі.9I ўбачыла Лея, што перастала нараджаць, і ўзяла Зільпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якубу за жонку.10I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, Якубу сына.11I сказала Лея: «Прыйшоў посьпех!» I назвала імя ягонае Гад.12I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, другога сына Якубу.13I сказала Лея: «На шчасьце маё, бо шчасьлівай будуць называць мяне дочкі». I назвала імя ягонае Асэр.14I выйшаў Рубэн у дні жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоры ў полі, і прынёс іх Леі, маці сваёй. I сказала Рахель Леі: «Дай мне мандрагоры сына твайго».15А тая сказала ёй: «Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?» I сказала Рахель: «Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго».16I прыйшоў Якуб з поля ўвечары, і выйшла Лея насустрач яму, і сказала: «Да мяне ўвойдзеш, бо наймаючы, наняла цябе за мандрагоры сына майго». I ён лёг з ёю ў тую ноч.17I пачуў Бог Лею, і яна зачала, і нарадзіла Якубу пятага сына.18I сказала Лея: «Даў Бог плату маю за тое, што я дала нявольніцу маю мужу майму». I назвала імя ягонае Ісахар.19I зачала ізноў Лея, і нарадзіла шостага сына Якубу.20I сказала Лея: «Абдараваў мяне Бог добрым дарам. Гэтым разам будзе жыць са мною муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў». I назвала імя ягонае Завулён.21Потым нарадзіла дачку, і назвала імя ейнае Дзіна.22I ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,23і яна зачала, і нарадзіла сына, і сказала: «Забраў Бог ганьбу маю».24I назвала імя ягонае Язэп, кажучы: «Няхай дадасьць мне ГОСПАД другога сына».25I сталася, калі нарадзіла Рахель Язэпа, сказаў Якуб Лявану: «Пусьці мяне, і я пайду ў мясцовасьць сваю і ў зямлю сваю.26Дай мне жонак маіх і дзяцей маіх, бо я служыў табе за іх, і я пайду; бо ты ведаеш службу маю, якою я служыў табе».27I сказаў яму Ляван: «О, каб я знайшоў ласку ў вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе».28I сказаў: «Прызнач сабе плату сваю ад мяне, і я дам».29I [Якуб] сказаў яму: «Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры мне;30бо мала было ў цябе да мяне, а памножылася ў мноства, і дабраславіў ГОСПАД цябе, калі я прыйшоў. А цяпер, калі я буду рабіць для дому майго?»31I той сказаў: «Што маю даць табе?» I сказаў Якуб: «Не давай мне нічога, але зрабі для мяне такую рэч, і я вярнуся, і буду пасьвіць і захоўваць авечкі твае.32Я прайду сёньня між усіх авечак тваіх, і аддзялю з іх кожнае ягня стракатае і пярэстае, і кожную рудую з авечак, і стракатых і пярэстых з козаў; і будзе гэта мая плата.33I будзе адказваць за мяне праведнасьць мая на наступны дзень, калі прыйдзеш даведацца пра плату маю перад табою. Усё ў мяне, што не стракатае і не пярэстае паміж козаў, і не рудое паміж авечак, крадзенае гэта».34I сказаў Ляван: «Няхай будзе паводле слова твайго».35I адлучыў у той дзень казлоў пасастых і пярэстых, і ўсіх козаў стракатых і пярэстых, усіх, што мелі нешта белае на сабе, і ўсіх рудых паміж авечак, і аддаў у рукі сыноў сваіх.36I вызначыў дарогу ў тры дні паміж сабою і Якубам. I Якуб пасьвіў авечкі Лявана, якія засталіся.37I ўзяў Якуб зялёных прутоў тапалёвых, і мігдалёвых, і яваровых, і выразаў на іх пасы белыя, зьняўшы кару да бялосьці, якая на прутах,38і ўткнуў тыя пруты, якія аблупіў, перад авечкамі пры карытах каля вадапою, куды прыходзілі авечкі піць і спалучаліся, прыходзячы піць.39I спалучаліся авечкі перад прутамі, і нараджаліся авечкі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.40І авечак [белых] аддзяляў Якуб, і гнаў, як авечкі Лявана, наперадзе авечак пярэстых і ўсіх рудых, і трымаў свае чароды асобна, і не злучаў іх з авечкамі Лявана.41I было, калі спалучаліся мацнейшыя авечкі, Якуб клаў пруты перад вачыма авечак пры карытах, каб яны спалучаліся перад прутамі,42а калі авечкі былі слабыя, тады ня клаў. I былі слабейшыя ў Лявана, а мацнейшыя — у Якуба.43I пашырыўся чалавек гэты вельмі, вельмі, і было ў яго мноства авечак, і нявольніцаў, і слугаў, і вярблюдаў, і аслоў.