БЫЦЬЦЁ20bel_njo
1I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары.2I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: “Яна — сястра мая”. I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.3I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўночы, і сказаў яму: “Вось, ты памрэш праз жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа”.4А Абімэлех не набліжаўся да яе, і сказаў: “Госпадзе! Няўжо і народ праведны ты заб’еш?5Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”.6I сказаў яму Бог у сьне: “І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.7А цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён — прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня зьвернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае”.8I ўстаў Абімэлех раніцай, і паклікаў усіх слугаў сваіх, і расказаў усе словы гэтыя ў вушы іхныя; і моцна напалохаліся людзі гэтыя.9I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: “Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне”.10I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Што ж ты думаў, калі рабіў гэтыя рэчы?”11I сказаў Абрагам: “Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.12І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю.13I сталася, як вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: “Ён —брат мой””.14I ўзяў Абімэлех авечак і валоў, і слугаў, і нявольніцаў, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сару, жонку ягоную.15I сказаў Абімэлех: “Вось, зямля мая перад табою. Дзе добра ў вачах тваіх, жыві”.16А Сары сказаў: “Вось, я даю тысячу срэбнікаў брату твайму. Няхай гэта будзе табе заслонаю перад вачамі ўсіх, якія з табою, і перад усімі ты без віны”.17I памаліўся Абрагам да Бога, і аздаравіў Бог Абімэлеха, і жонку ягоную, і ягоныя нявольніцы, і яны нараджалі,18бо зачыніўшы, зачыніў ГОСПАД кожнае ўлоньне ў доме Абімэлеха з прычыны Сары, жонкі Абрагама.