БЫЦЬЦЁ10bel_njo
1Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.2Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.3Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.4Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.5Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.6Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.7Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.8А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі.9Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”.10І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.11З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях12і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.13А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма,14і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.15А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,16і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя,17і Хівея, і Аркея, і Сінея,18і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.19І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы.20Гэта сыны Хама паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.21А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].22Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.23Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.24А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.25А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.26Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха,27і Гадарама, і Узаля, і Дыклю,28і Аваля, і Авімаэля, і Шэву,29і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.30Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход.31Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.32Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.