ГАЛЯТАЎ3bel_jfc

1О, бяздумныя Галяты! Хто зачараваў не пакарацца праўдзе вас, перад вачыма якіх быў раней апісаны Ісус Хрыстос, [нібыта] ў вас укрыжаваны?2Гэтае толькі хачу даведацца ад вас: ці праз учынкі Закону вы атрымалі Духа, ці праз слуханьне веры?3Ці вы гэткія бяздумныя, што, пачаўшы духам, цяпер сканчваеце целам?4Ці гэтулькі перацярпелі вы надарма? Дый каб жа надарма!5Дык ці Той, Які дае вам Духа і робіць між вамі цуды, праз учынкі Закону [робіць] ці праз слуханьне веры?6Як Абрагам паверыў Богу, і залічана яму за праведнасьць,7гэтак і вы разумейце, што тыя, хто з веры, гэтыя ёсьць сыны Абрагама.8А Пісаньне, прадбачачы, што з веры Бог апраўдвае паганаў, раней дабравесьціла Абрагаму: «У табе будуць дабраслаўлёныя ўсе народы».9Так што тыя, хто з веры, дабраслаўляюцца разам з верным Абрагамам.10Бо ўсе тыя, хто праз учынкі Закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ў-ва ўсім, што напісана ў кнізе Закону, каб рабіць гэтае».11А што Законам ніхто не апраўдаецца перад Богам, зразумела, бо: «Праведны з веры жыць будзе».12А Закон ня ёсьць з веры, але: «Чалавек, які спаўняе яго, жыць будзе ім».13Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшыся за нас праклёнам, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве»,14каб дабраслаўленьне Абрагама ў Хрысьце Ісусе сталася на паганаў, каб абяцаньне Духа мы атрымалі праз веру.15Браты, па-чалавечаму кажу: нават чалавекам засьведчанага запавету ніхто не адкідае, ані не дадае [да яго].16Абяцаньні ж былі сказаныя Абрагаму і насеньню ягонаму. Ня кажа: «і насеньням», як пра многіх, але як пра аднаго: «і насеньню твайму», якое ёсьць Хрыстос.17Я вось кажу тое, што запавет пра Хрыста, раней засьведчаны Богам, Закон, які стаўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не пазбаўляе сілы, каб зьнішчыць абяцаньне.18Бо калі спадчына праз Закон, дык ужо не праз абяцаньне; а Абрагаму Бог падараваў [яе] праз абяцаньне.19Дык навошта Закон? Ён дадзены з прычыны парушэньняў, пакуль прыйдзе насеньне, пра якое дадзена абяцаньне, загаданае праз анёлаў рукою пасярэдніка.20Пасярэднік жа ня ёсьць пры адным, а Бог адзін.21Дык ці Закон супраць абяцаньняў Божых? Няхай ня станецца! Бо калі б быў дадзены закон, які можа ажыўляць, праўдзіва, праведнасьць была б з закону.22Але Пісаньне замкнула ўсё пад грэхам, каб абяцаньне з веры Ісуса Хрыста было дадзена тым, якія вераць.23А перш, чым прыйшла вера, мы былі пад аховаю Закону, замкнёныя дзеля [атрыманьня] веры, якая мела адкрыцца.24Так што Закон стаўся нашым выхавацелем да Хрыста, каб нам быць апраўданымі з веры.25А калі прыйшла вера, мы ўжо не пад выхавацелем,26бо ўсе вы — сыны Божыя праз веру ў Хрыста Ісуса.27Бо ўсе тыя, хто ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся.28Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.29А калі вы — Хрыстовыя, дык вы — насеньне Абрагама і паводле абяцаньня — спадкаемцы.