ЭЗЭКІЭЛЬ46bel_jfc

1Гэта кажа Госпад ГОСПАД: Брама ўнутранага панадворку, зьвернутая на ўсход, будзе замкнёная шэсьць дзён працы, а ў дзень адпачынку будзе адчыненая, і ў дзень маладзіка будзе адчыненая.2І ўвойдзе князь праз прысенкі брамы звонку, і стане каля вушакоў брамы. І складуць сьвятары цэласпаленьне і ахвяру мірную, а ён паклоніцца на парозе брамы, і выйдзе, а брама ня будзе замкнёная аж да вечара.3І будзе пакланяцца народ зямлі пры ўваходзе брамы гэтай у суботы і ў маладзікі перад абліччам ГОСПАДА.4І цэласпаленьне, якое князь складзе для ГОСПАДА ў дзень суботы — шэсьць ягнятаў без заганы і баран без заганы.5І ахвяра хлебная — эфа на барана, а на ягнятаў ахвяра хлебная — колькі дасьць рука ягоная, і гін алею на эфу.6А ў дзень маладзіка няхай будзе бычок, сын ялаўкі, без заганы, шэсьць ягнятаў і баран без заганы.7І эфу на бычка, і эфу на барана складзе ён як ахвяру хлебную, а на ягнятаў — колькі дасьць рука ягоная, і гін алею на эфу.8А калі будзе прыходзіць князь, ён увойдзе шляхам праз прысенкі брамы і выйдзе тым самым шляхам.9А калі народ зямлі ў час урачыстасьці будзе прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА, той, хто прыйшоў шляхам праз браму паўночную, каб пакланіцца, выйдзе шляхам праз браму паўднёвую, а хто ўвайшоў шляхам праз браму паўднёвую, выйдзе шляхам праз браму паўночную. Ніхто ня вернецца шляхам праз тую браму, праз якую ўвайшоў, але выйдзе праз супрацьлеглую.10І князь [будзе] пасярод іх. Калі яны ўваходзяць, і ён увойдзе, і калі яны выходзяць, і ён выйдзе.11У сьвяты і ўрачыстасьці будзе ахвяра хлебная — эфа на бычка і эфа на барана; а на ягнятаў — колькі дасьць рука ягоная, і гін алею на эфу.12А калі князь зробіць дар дабраахвотны, ці цэласпаленьне, ці ахвяру мірную як дар дабраахвотны для ГОСПАДА, няхай адчыняць яму браму, зьвернутую на ўсход, і няхай ён складзе цэласпаленьне сваё і ахвяру мірную сваю так, як гэта робіць у дзень суботы, і выйдзе, і замкнуць браму пасьля адыходу ягонага.13І ягня аднагадовае без заганы складзеш як цэласпаленьне штодзень для ГОСПАДА, кожную раніцу будзеш складаць яго.14А як ахвяру хлебную пры ім кожную раніцу складзеш адну шостую эфы і адну трэцюю гіну алею, каб акрапіць найлепшую муку як ахвяру хлебную для ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная, назаўсёды.15І будуць складаць ягня і ахвяру хлебную, і алей кожную раніцу, цэласпаленьне заўсёднае.16Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Калі князь дасьць дар аднаму з сыноў сваіх са спадчыны сваёй, гэта будзе належаць сынам ягоным, гэта ўласнасьць іхняя ў спадчыну.17А калі ён дасьць дар з уласнасьці сваёй аднаму са слугаў сваіх, гэта будзе належаць да яго аж да году вызваленьня ягонага, і вернецца да князя. Толькі тая ўласнасьць, якую ён [даў] сынам сваім, для іх будзе.18І ня возьме князь са спадчыны народу, забіраючы ў іх уласнасьць іхнюю. З уласнасьці сваёй ён дасьць спадчыну сынам сваім, каб ніхто з народу Майго ня быў пазбаўлены ўласнасьці сваёй”».19І ён правёў мяне праз уваход, які з боку ад брамы, у пакоі сьвятыя для сьвятароў, якія зьвернутыя на поўнач. І вось, там месца ў найдалейшым баку з заходняга боку.20І ён сказаў мне: «Гэта месца, дзе сьвятары будуць варыць ахвяры аднагараджэньня і ахвяры за грэх, дзе будуць пячы ахвяры хлебныя, каб не выносіць іх на вонкавы панадворак, асьвячаючы [гэтым] народ».21І ён завёў мяне на вонкавы панадворак, і правёў мяне каля чатырох кутоў панадворку. І вось, панадворкі ў кожным куце панадворку.22У чатырох кутах пана­дворку [былі] малыя пана­дворкі, даўжынёю ў сорак [локцяў] і шырынёю ў трыц­цаць [локцяў]. Усе чатыры мелі той самы памер.23І мур кругом тых чатырох з усіх бакоў, а ніжэй, пры муры, былі вогнішчы наўкола.24І ён сказаў мне: «Гэта дом на гатаваньне, дзе тыя, якія служаць пры Доме гэтым, будуць варыць ахвяры народу».