ВЫХАД22bel_jfc

1Калі хто ўкрадзе вала або ягня, і зарэжа яго або прадасьць яго, тады пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі — за ягня.2Калі пры падкопаваньні будзе знойдзены злодзей, і будзе біты, і памрэ, тады няма [віны] крыві за яго.3Калі ўзыйшло над ім сонца, будзе [віна] крыві за яго. Плацячы, мае заплаціць злодзей, а калі ня мае чым [заплаціць], няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім.4Калі шукаючы, знойдуць украдзенае ў руцэ ягонай ад вала аж да асла і да ягняці, і яны жывыя, няхай заплаціць падвойна.5Калі хто спасьвіў поле або вінаграднік, і пусьціў статак свой, і пасьвіць на полі іншага, няхай заплаціць найлепшым з поля свайго і найлепшым з вінаградніку свайго.6Калі выйдзе агонь і ахопіць цярніну, і пажарэ снапы, або збожжа, або поле, тады плацячы, заплаціць той, хто запаліў агонь.7Калі хто дасьць бліжняму свайму срэбра альбо рэчы на захаваньне, і яны будуць украдзеныя з дому таго чалавека, калі будзе знойдзены злодзей, няхай заплаціць падвойна.8А калі ня будзе знойдзены злодзей, тады наблізіцца гаспадар дому да Бога, [і скажа,] што ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго.9Пра ўсялякую рэч, [пра якую] няма згоды, пра вала, пра асла, пра авечку, пра плашч, пра ўсялякую згубу, пра якую [нехта] скажа, што яна яго, справа абодвух мае прыйсьці да Бога. Каго прызнае вінным Бог, той заплаціць бліжняму свайму падвойна.10Калі хто дасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо ягня, альбо якую іншую скаціну на захаваньне, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ніхто гэтага ня бачыў,11тады прысяга перад ГОСПАДАМ няхай будзе між абодвума, што [той, што захоўваў,] ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго; і прыйме гэтую [прысягу] гаспадар ейны, і [той, што захоўваў,] ня будзе плаціць.12А калі, крадучы, украдуць у яго, тады заплаціць гаспадару ейнаму.13Калі разьдзіраючы, разьдзярэ яе [дзікі зьвер], тады як сьведчаньне прынясе разьдзёртае, і ня будзе плаціць.14І калі хто пазычыць у бліжняга свайго [жывёлу], і яна будзе скалечана або здохне, а гаспадара ейнага не было пры ёй, тады, плацячы, заплаціць [за яе].15А калі гаспадар ейны быў пры ёй, тады ня будзе плаціць. Калі яна нанята была [за грошы], тады атрымае цану найму.16Калі хто зьвядзе дзяўчыну, якая не заручаная, і будзе ляжаць з ёю, мае заплаціць вена і ўзяць яе сабе за жонку.17А калі бацька ейны, адмаўляючыся, адмовіцца выдаць яе за яго, няхай адважыць срэбра паводле вена дзяўчыны.18Варажбіткі не пакінеш пры жыцьці.19Кожны, хто ляжа са скацінаю, няхай сьмерцю памрэ.20Той, хто складае ахвяры багам, апрача адзінага ГОСПАДА, будзе аддадзены закляцьцю.21А прыхадня ня будзеш крыўдзіць, і ня будзеш уціскаць яго, бо вы самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.22Ніякай удавы і сіраты ня будзеш прыгнятаць.23Калі ты, прыгнятаючы, будзеш прыгнятаць іх, тады яны крыкам будуць клікаць да Мяне, і Я слухаючы, выслухаю крык іхні,24і ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашыя — сіротамі.25Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.26Калі, беручы ў заклад, возьмеш у заклад плашч бліжняга твайго, да заходу сонца зьвернеш яму,27бо гэта — адзінае накрыцьцё ў яго, якім накрываецца ён, гэта — адзеньне для скуры ягонай. На чым будзе ён спаць? І станецца, што ён будзе клікаць да Мяне, і Я пачую, бо Я — міласэрны.28Бога не праклінай, і начальніка ў народзе сваім не кляні.29Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.30Гэтаксама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне.31I вы будзеце сьвятымі людзьмі для Мяне; і мяса, разьдзёртага ў полі, ня ешце; сабакам кідайце яго.