ВЫХАД21bel_jfc

1А вось суды, якія ты паставіш перад абліччам іхнім.2Калі купіш слугу Гебрая, шэсьць гадоў няхай ён служыць, а ў сёмы год няхай выйдзе на волю дарма.3Калі ён адзін прыйшоў, няхай адзін і выйдзе. А калі ён жанаты, няхай выйдзе з ім жонка ягоная.4Калі гаспадар ягоны даў яму жонку, і яна нарадзіла яму сыноў альбо дочак, дык жонка і дзеці ейныя застануцца ў гаспадара ейнага, а ён выйдзе адзін.5Але калі, кажучы, скажа слуга: “Люблю гаспадара майго, жонку маю і сыноў маіх; не пайду на волю”,6тады прывядзе яго гаспадар ягоны да Бога, і прывядзе яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на вякі.7І калі [нейкі] чалавек прадасьць дачку сваю як служку, няхай ня выйдзе яна, як выходзяць слугі.8Калі ліхая яна ў вачах гаспадара ейнага, які не заручыўся з ёю, няхай дазволіць выкупіць яе; а чужому народу ня мае ўлады яе прадаць, калі адмовіцца ад яе.9А калі для сына свайго ён заручыць яе, няхай робіць з ёю паводле права адносна дочак.10Калі іншую возьме сабе, няхай ня зьменшыць жыўленьня ейнага, адзеньня ейнага і супольнага ложку.11А калі ён гэтых трох рэчаў ня зробіць для яе, няхай яна адыйдзе дарма, бяз выкупу.12Той, хто ўдарыў чалавека, і [той] памёр, няхай сьмерцю памрэ.13Але калі ён ня меў намеру, але Бог выдаў [таго чалавека] ў руку ягоную, Я вызначу табе месца, куды ён мае ўцякаць.14А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць.15Той, хто ўдарыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.16I той, хто ўкраў чалавека і прадаў яго, альбо ён знойдзены ў руцэ ягонай, няхай сьмерцю памрэ.17Той, хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.18I калі людзі спрачаюцца, і ўдарыць чалавек бліжняга свайго камянём альбо кулаком, і той не памрэ, але зьляжа ў ложак,19дык калі ён устане і будзе выходзіць навонкі з кійком сваім, той, хто ўдарыў, будзе без пакараньня, толькі няхай аддасьць [яму] за перапынак [у працы] і, лечачы, няхай вылечыць яго.20А калі хто будзе біць слугу свайго альбо служку сваю кіем, і яны памруць пад рукою ягонай, няхай помстай адпомсьціцца яму.21Але калі яны дзень або два дні застануцца [жыць], ён ня мае быць помшчаны, бо гэта срэбра ягонае.22Калі будуць біцца мужчыны і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна спароніць дзіця сваё, але ня будзе [іншай] шкоды, [вінаваты] будзе пакараны пакараньнем, якое наложыць на яго муж той жанчыны, і мае заплаціць пры судзьдзях.23А калі будзе шкода, аддасі душу за душу,24вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу,25апёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк.26I калі хто ўдарыць у вока слугу свайго альбо ў вока служку сваю, і пашкодзіць яго, няхай адпусьціць іх на волю за вока.27А калі выб’е зуб слузе свайму або зуб служцы сваёй, няхай адпусьціць іх на волю за зуб.28I калі вол забадае мужчыну альбо жанчыну, і яны памруць, вала, камянуючы, трэба ўкаменаваць, і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала невінаваты.29А калі вол бадлівы быў і ўчора, і пазаўчора, і папярэджвалі ўласьніка ягонага, і ён не пільнаваў яго, а ён забіў мужчыну альбо жанчыну, тады вол будзе ўкаменаваны і ўласьнік ягоны таксама памрэ.30Калі выкуп прызначаць яму, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які прызначаны яму.31Калі сына забадае, або дачку забадае, паводле гэтага суду ўчыніць з ім.32Калі слугу альбо служку забадае вол, тады трыццаць сыкляў срэбра даць пану іхняму, а вол будзе ўкаменаваны.33I калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўваліцца ў яе вол або асёл,34тады гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбра ўласьніку іхняму, а мёртвая [жывёла] будзе ягонай.35А калі забадае вол [нейкага] чалавека вала бліжняга ягонага, і [той] памрэ, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам срэбра за яго, і таксама мёртвага няхай падзеляць папалам.36А калі вядома было, што вол бадлівы і ўчора, і пазаўчора, але ўласьнік ягоны не пільнаваў яго, тады мае ён заплаціць вала за вала, а мёртвы будзе ягоны.