ЭФЭСЦАЎ3bel_jfc
1Дзеля гэтага вось я, Павал, — вязень Ісуса Хрыста за вас, паганаў.2Як вы чулі пра распарадкаваньне ласкі Божае, дадзенае мне дзеля вас,3што паводле адкрыцьця Ён аб’явіў мне таямніцу, (як я коратка напісаў вышэй,4з чаго, чытаючы, можаце зразумець маё разуменьне таямніцы Хрыстовай),5якая ў іншых пакаленьнях не была вядомая сынам чалавечым, як цяпер адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа,6што і пагане ёсьць суспадчыньнікамі, і адным целам, і супольнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце праз Эвангельле,7якога я стаўся служыцелем паводле дару ласкі Божае, дадзенае мне дзеяньнем сілы Яго.8Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая — сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае9і зрабіць яўным для ўсіх, якое ёсьць распарадкаваньне таямніцы, што схаваная ад вякоў у Богу, Які стварыў усё праз Ісуса Хрыста,10каб цяпер праз Царкву сталася вядомаю начальствам і ўладам у нябёсах разнастайная мудрасьць Божая,11паводле адвечнага вызначэньня, якое Ён зрабіў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым,12у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго.13Таму прашу вас не журыцца з прычыны прыгнёту майго дзеля вас, бо гэта ёсьць слава вашая.14Дзеля гэтага схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,15ад Якога мае назоў усякае бацькоўства ў небе і на зямлі,16каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,17каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,18каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, здолелі сьцяміць разам з усімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, глыбіня і вышыня,19і зразумець любоў Хрыстовую, якая вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсёю поўняй Божаю.20А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,21Яму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе ў-ва ўсіх пакаленьнях на вякі вякоў. Амэн.