ЭКЛЕЗІЯСТ8bel_njo
1Хто як мудрэц, i хто ведае значэньне рэчаў? Мудрасьць чалавека прасьвятляе аблічча ягонае, і суровасьць аблічча ягонага зьмяняецца.2Я [раю]: [Словы] вуснаў валадара захоўвай дзеля словаў прысягi перад Богам.3Не сьпяшайся зыходзiць ад аблічча ягонага, не стой пры словах ліхіх, бо ўсё, што захоча, ён зробiць.4Дзе слова валадара, там улада, і хто скажа яму: “Што ты робiш?”5Хто захоўвае прыказаньне, не дазнае нiякага ліха. А сэрца мудрага спазнае і час, i суд,6бо для кожнай рэчы ёсьць час i суд, а вялікае ліха чалавеку з-за таго,7што ня ведае ён, што будзе, і як гэта будзе, хто паведаміць яму?8Няма чалавека, які мае ўладу над ветрам, каб утрымаць вецер, і няма ўладара над днём сьмерці, і няма звальненьня ў гэтай вайне, i не ўратуе беззаконьне таго, хто мае яго.9Усё гэта я бачыў, i прыкладаў сэрца маё да ўсiх справаў, якiя робяцца пад сонцам, [бачыў] час, калі чалавек сае ўладу над чалавекам на гора яму.10Таксама бачыў я злачынцаў пахаваных, і прыходзiлi [да іх], і адыходзілі ад месца сьвятога, i забывалiся ў горадзе, што яны так рабiлi: І гэта таксама марнасьць.11Бо не адразу выносiцца прысуд супраць лiхiх учынкаў, дзеля гэтага сэрца сыноў чалавечых напоўнена імі, каб чынiць зло.12Хоць грэшнiк сто разоў чыніць зло, але доўга жыве. Але я ведаю таксама, што будзе добра тым, якія баяцца Бога, якія баяцца аблічча Ягонага.13І ня будзе добра бязбожніку, i не падоўжыць ён дзён сваiх, падобны да ценю той, хто ня мае страху перад абліччам Божым.14Ёсьць такая марнасьць, якая робіцца на зямлi, што ёсьць праведнікі, якіх спатыкае тое, на што заслугоўваюць учынкі бязбожнікаў, і ёсьць бязбожнікі, якiх спатыкае тое, на што заслугоўваюць учынкі праведнікаў. І я сказаў, што гэта таксама марнасьць.15І пахвалiў я радасьць, бо няма нiчога чалавеку лепшага пад сонцам, як есьцi i пiць, і весяліцца, i гэта няхай будзе з ім у цяжкай працы ягонай ў дні жыцьця ягонага, якія даў яму Бог пад сонцам.16Калi прыклаў я сэрца маё, каб спазнаць мудрасьць i ўбачыць заняткі, якiмі займаюцца на зямлi, бо дзень і ноч ня бачыць [чалавек] сну для вачэй сваіх,17тады ўбачыў я ўсе справы Божыя, што чалавек ня можа зразумець справы, якія робяцца пад сонцам; i колькі б чалавек ні намагаўся шукаць гэта, нічога не знойдзе; i хаця б мудры сказаў, што ведае, ён ня можа знайсьці.