ЭКЛЕЗІЯСТ4bel_jfc

1І я павярнуўся, і ўбачыў усякі прыгнёт, які робіцца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнікаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.2І я больш пахваліў памёршых, якія ўжо памерлі, чым жывых, якія яшчэ жывуць.3А лепшы за іх абодвух той, якога яшчэ няма, які ня бачыў ліхія справы, што робяцца пад сонцам.4І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайзд­расьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама мар­насьць і пагоня за ветрам.5Дурань складвае рукі свае і зьядае цела сваё.6Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца і пагоня за ветрам.7І я павярнуўся, і ўбачыў марнасьць пад сонцам.8[Чалавек] адзін, і няма другога, таксама няма ані сына, ані брата ў яго, і няма канца ўсёй цяжкай працы ягонай, і вока ягонае не насычаецца багацьцем, [і кажа ён:] “Для каго я працую і пазбаўляю душу сваю дабра?” Гэта таксама марнасьць і кепскі занятак.9Лепш двум, чым аднаму, таму што маюць добрую ўзнагароду за цяжкую працу сваю.10Бо калі адзін упадзе, другі падыме таварыша свайго. Але гора аднаму, як ён упадзе, і няма другога, каб падняць яго.11Таксама, калі ляжаць двое, будзе цёпла ім; а як адзін можа сагрэцца?12І, калі хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, і вяроўка патройная ня хутка парвецца.13Лепш хлопец бедны і мудры, чым валадар стары і дурны, які ня можа ўжо прый­маць парады.14Бо той выходзіць з вязьніцы, каб валадарыць, а гэты ў валадарстве сваім можа стаць бедаком.15І я бачыў усіх, хто жыве і ходзіць пад сонцам, з тым хлопцам, другім, які стане на месца ягонае.16Няма канца ўсяму народу, усім, якія былі перад ім, але тыя, што пасьля будуць, ня будуць радавацца дзеля яго. І гэта таксама марнасьць і турбаваньне духа.17Захоўвай ногі свае, калі ідзеш у Дом Божы, і набліжайся туды, каб слухаць, а не складаць ахвяры як дурні, бо яны ня маюць веданьня, робячы зло.