ДРУГАЗАКОНЬНЕ4bel_jfc
1А цяпер, Ізраіль, слухай пастановы і прысуды, якім я вучу вас, каб, выконваючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, дае вам.2Не дадавайце [нічога] да таго, што я загадваю вам, і не адымайце ад яго, захоўваючы прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, якія я загадваю вам.3Вочы вашыя бачылі тое, што зрабіў ГОСПАД у Баал-Пэоры, як ГОСПАД вынішчыў сярод вас кожнага, хто пайшоў за Баалам.4А вы ўсе, якія засталіся пры ГОСПАДЗЕ, Богу вашаму, жывецё аж па сёньня.5Вось, я навучыў вас пастановам і прысудам, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне.6Захоўвайце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасьць вашая і разумнасьць вашая перад вачыма народаў, якія, чуючы пра ўсе пастановы гэтыя, будуць казаць: "Толькі [такі] народ мудры і разумны, [як] народ гэты вялікі!"7Бо дзе ж ёсьць такі народ вялікі, які б меў так блізкіх сабе багоў, як ГОСПАД, Бог наш, калі мы Яго клічам?8І які ж другі народ такі вялікі, які б меў пастановы і суды праведныя, як увесь гэты закон, які я сёньня даю вам?9Толькі сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх словаў, якія бачылі вочы твае, і няхай не адыйдуць яны ад сэрца твайго ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты дасі ведаць гэта сыноў тваіх і сыноў сыноў тваіх.10[Памятай] дзень, калі ты стаяў перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, калі ГОСПАД сказаў мне: "Зьбяры да Мяне народ, няхай пачуюць словы Мае, каб навучыліся баяцца Мяне ў-ва ўсе дні жыцьця на зямлі і навучылі гэтаму сыноў сваіх".11І вы наблізіліся, і стаялі каля падножжа гары, а гара палала агнём аж пад неба, [схаваная] ў цемры, хмарах і змроку.12І прамовіў ГОСПАД да вас з сярэдзіны агню; і гук словаў вы чулі, але па-за голасам нічога ня бачылі.13Ён паведаміў вам запавет Свой, калі загадаў вам выконваць Дзесяць прыказаньняў, і напісаў іх на двух каменных табліцах.14У гэты час загадаў мне ГОСПАД вучыць вас пастановам і прысудам, каб вы іх выконвалі ў зямлі, якую маеце атрымаць на ўласнасьць.15Сьцеражыце моцна душы вашыя, бо ня бачылі вы ў той дзень ніякага вобразу, калі гаварыў да вас ГОСПАД на [гары] Харэў спасярод агню,16каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, выявы ў выглядзе мужчыны або жанчыны,17або ў выглядзе нейкай жывёлы, якая на зямлі, або ў выглядзе птушкі, якая лётае ў небе,18або ў выглядзе нейкага паўзуна, які рухаецца па зямлі, або ў выглядзе рыбы, якая плавае ў вадзе ніжэй зямлі;19і каб часам, калі падымеш вочы свае ў неба і ўбачыш сонца, і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты ня быў зьведзены імі і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам.20А вас выбраў ГОСПАД і вывеў вас з печы жалезнай, з Эгіпту, каб вы сталіся народам Ягоным, уласнасьцю Ягонай, як гэта ёсьць сёньня.21З прычыны словаў вашых разгневаўся ГОСПАД на мяне і прысягнуў, што я не перайду Ярдан і не ўвайду ў зямлю добрую, якую дае табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой.22Бо я памру ў гэтай зямлі і не перайду праз Ярдан, але вы пяройдзеце [праз яго] і возьмеце на ўласнасьць гэтую зямлю добрую.23Сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе аніякай выявы, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой,24бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць агонь зьнішчальны, Бог зайздросны.25Калі вы народзіце сыноў і ўнукаў і дажывяцё да старасьці ў зямлі гэтай, і спаганіцеся, і зробіце сабе статуі, нейкія выявы, і зробіце тое, што ліхім ёсьць у вачах ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце гнявіць Яго,26я бяру сёньня неба і зямлю за сьведкаў супраць вас, што хутка будзеце выгубленыя з зямлі, у якую вы пераходзіце праз Ярдан, каб атрымаць яе. Ня будуць доўгімі дні [вашыя] на ёй, бо зьнішчыць вас [Госпад].27І расьцярушыць вас ГОСПАД сярод народаў, і няшмат з вас застанецца сярод народаў, да якіх выселіць вас ГОСПАД.28І там вы будзеце служыць багам, якія зробленыя рукамі людзей, дрэву і камяню, якія ня бачаць і ня чуюць, не ядуць і ня адчуваюць паху.29І там будзеш шукаць ГОСПАДА, Бога твайго, і знойдзеш Яго, калі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй.30У горы тваім спаткаюць цябе ў апошнія дні ўсе гэтыя словы, і ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і будзеш слухаць голас Ягоны,31бо ГОСПАД, Бог твой, — Бог міласэрны, Ён не пакіне цябе, і ня зьнішчыць, і не забудзецца пра запавет з бацькамі тваімі, які заключыў з імі.32Спытайся ў дзён старадаўніх, якія былі перад табой ад дня, калі стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад края неба да края неба, ці было нешта такое, як гэтая справа вялікая, і ці было чутно пра штосьці падобнае?33Ці які народ чуў голас Бога, Які прамаўляў з сярэдзіны агню, які ты чуў, і застаўся жывым?34Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод [іншых] народаў праз выпрабаваньні, знакі, цуды і войны, рукою моцнаю і рамяном узьнятым праз жахі вялікія, як ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх?35Ты бачыў [гэта], каб даведаўся, што ГОСПАД ёсьць Бог, і акрамя Яго няма іншага.36Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі Ён даў табе ўбачыць агонь Свой вялікі, і Ты чуў словы Ягоныя з сярэдзіны агню.37І Ён палюбіў бацькоў тваіх, і выбраў насеньне іхняе пасьля іх, і вывеў цябе перад абліччам Сваім з Эгіпту сілаю Сваёю вялікаю,38каб выгнаць перад табой народы большыя і мацнейшыя за цябе і каб увесьці цябе ў зямлю іхнюю, і даць табе яе ў спадчыну, як ты гэта сёньня [бачыш].39Дык пераканайся сёньня і вазьмі ў сэрца тваё, што ГОСПАД ёсьць Бог у небе высока і на зямлі нізка, і няма іншага.40І захоўвай пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, якія сёньня я загадваю табе, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе і каб былі доўгія дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе».41І вызначыў Майсей тры гарады за Ярданам на ўсход сонца,42каб туды мог уцячы забойца, які забіў бліжняга свайго ненаўмысна, і ён ня меў яго ў нянавісьці ані ўчора, ані пазаўчора, і каб уцёк у адзін з гарадоў гэтых, і застаўся жыць.43[Гэта] Бэцэр у пустыні на раўніне для [сыноў] Рубэна, Рамот у Гілеадзе для [сыноў] Гада, і Галян у Башане для [сыноў] Манасы.44Такі вось закон даў Майсей сынам Ізраіля;45гэта сьведчаньні, пастановы і прысуды, якія абвясьціў ён сынам Ізраіля пасьля выхаду іхняга з Эгіпту46за Ярданам у даліне насупраць Бэт-Пэору, у зямлі Сыгона, валадара Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне, якога зьнішчыў Майсей і сыны Ізраіля пасьля выхаду з Эгіпту.47І завалодалі яны зямлёй ягонай і зямлёй Ога, валадара Башану, двух валадароў Амарэйскіх, якія жылі за Ярданам на ўсход сонца;48ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, аж да гары Сырыён, значыць Гермон,49і ўсю Арабу за Ярданам на ўсходзе, аж да Мора Арабы каля падножжа гары Пісга.