АМОС8bel_jfc

1Гэта Госпад ГОСПАД паказаў мне. І вось, кош з летняй [садавінай].2І сказаў Ён: «Што ты бачыш, Амосе?» І я сказаў: «Кош з летняй [садавінай]». І сказаў ГОСПАД мне: «Канец прыйшоў народу Майму Ізраілю, і ўжо больш не прайду каля іх.3І будуць галасіць [замест] сьпеваў сьвятыні ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД; шмат будзе трупаў на кожным месцы, і кінуць іх моўчкі».4Паслухайце гэта вы, якія топчаце ўбогага і вынішчаеце ўцісканых зямлі,5кажучы: «Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім [сьвірны] са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым [цану] сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых,6каб купляць бедных за срэбра і ўбогага — за [пару] сандалаў, і продаць высеўкі збожжа».7Прысягнуў ГОСПАД на гонар Якуба: «Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхніх!8Ці не захістаецца ад гэтага зямля? Ці не залямантуе кожны, хто жыве на ёй? І яна ўздымаецца як рака, і ўсхвалюецца, і затопіць, як рака Эгіпецкая».9І станецца ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД, што Я зраблю заход сонца апоўдні, і зацямню зямлю сярод яснага дня,10і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы.11Вось, прыходзяць дні, кажа Госпад ГОСПАД, і Я пашлю голад на зямлю, ня голад хлеба, і ня смагу вады, але [голад], каб слухаць словы ГОСПАДА.12І будуць бадзяцца ад мора да мора, і з поўначы на ўсход будуць кружляць, шукаючы слова ГОСПАДА, і ня знойдуць.13У той дзень будуць млець прыгожыя дзяўчаты і хлопцы.14Тыя, якія прысягаюць на правіну Самарыі і ка­жуць: “Няхай жыве бог твой, Дане!” і “Няхай жыве шлях у Бээр-Шэву!”, упадуць і больш ня ўстануць.