АМОС3bel_jfc

1Слухайце слова гэтае, якое ГОСПАД прамовіў да вас, сыны Ізраіля, да ўсёй сям’і, якую Я вывеў з зямлі Эгіпецкай, кажучы:2“Толькі вас Я пазнаў з усіх плямёнаў зямлі. Таму пакараю вас за ўсе беззаконьні вашыя.3Ці пойдуць два [чалавекі] разам, калі яны не дамовіліся?4Ці рыкае леў у лесе, калі ён ня мае здабычы? Ці львяня дае голас свой у логве сваім, калі не злавіла [нічога]?5Ці можа птушка патрапіць у сіло на зямлі, калі пастка на яе не была [пастаўлена]? Ці сіло рухаецца па зямлі, калі не патрапіла здабыча [ў яго]?6Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОС­ПАД не ўчыніў [яго]?7Бо Госпад ГОСПАД нічога ня робіць, калі не аб’явіць таям­ніцы Сваёй слугам Сваім, прарокам.8Леў рыкае, хто ня будзе баяцца? Госпад ГОСПАД прамовіў, хто ня будзе прарочыць?9Дайце пачуць [гэта] ў палацах у Ашдодзе і ў палацах у зямлі Эгіпецкай і кажыце: “Зьбярыцеся на гарах Самарыі, і пабачце замяшаньне вялікае сярод яе, і прыгнёт унутры яе”.10І ня ведаюць яны, як рабіць справядліва, кажа ГОСПАД. Яны зьбіраюць гвалт і ліхадзейства ў палацах сваіх.11Дзеля гэтага кажа Госпад ГОСПАД: “Прыгнятальнік [стане] вакол зямлі гэтай, і ён забярэ ў цябе сілу тваю, і будуць абрабаваныя палацы твае”.12Гэта кажа ГОСПАД: “Як пастух ратуе з пашчы ільва дзьве галёнкі або кавалак вуха, так будуць выратаваныя сыны Ізраіля, якія жывуць у Самарыі ў куце ложка і ў Дамаску на посьцілцы”.13Паслухайце і папярэдзьце дом Якуба, кажа Госпад ГОС­ПАД, Бог Магуцьцяў.14Бо ў той дзень, калі Я наведаю Ізраіль за правіны ягоныя, Я таксама наведаю ахвярнікі Бэтэлю, і будуць адсечаныя рогі ахвярніку, і ўпадуць на зямлю.15Я зруйную дом зімовы і дом летні, і загінуць дамы з косьці слановай, і счэзне шмат дамоў, кажа ГОСПАД.