2 ЦІМАФЕЯ4bel_jfc

1Дык я сьведчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які мае судзіць жывых і мёртвых у зьяўленьні Сваім і Валадарства Свайго:2абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем.3Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых,4і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек.5А ты будзь пільны ў-ва ўсім, перанось злыбеды, рабі справу дабравесьніка, служэньне тваё выконвай.6Бо я ўжо стаўся ахвяраю, і час майго адыходу прыйшоў.7Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў.8Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі.9Намагайся, каб хутка прыйсьці да мяне.10Бо Дэмас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Тэсалоніку; Крэскенс — у Галятыю; Ціт — у Дальматыю; адзін Лука са мною.11Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для служэньня,12А Тыхіка я паслаў у Эфэс.13Плашч, які я кінуў у Траадзе ў Карпа, ідучы, прынясі, і кнігі, асабліва пэргаміны.14Аляксандар, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай дасьць яму Госпад паводле ўчынкаў ягоных.15І ты захоўвай сябе ад яго, бо ён вельмі супрацьстаіць нашым словам.16У першай маёй абароне ніхто не прыйшоў да мяне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!17Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы.18І выбавіць мяне Госпад ад усякага злога дзеяньня, і збавіць для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на вякі вякоў. Амэн.19Прывітай Прыскілу, і Акілу, і дом Анісіфора.20Эраст застаўся ў Карыньце; а Трафіма я пакінуў хворага ў Мілеце.21Намагайся, каб прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе Эўбул, і Пуд, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе браты.22Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амэн.