2 ВАЛАДАРОЎ16bel_jfc

1У сямнаццатым годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, Ахаз, сын Ётама, стаў валадаром Юды.2Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. І не рабіў ён слушнага ў вачах ГОСПАДА, Бога ягонага, як Давід, бацька ягоны.3І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, і нават сына свайго правёў праз агонь паводле брыдотаў народаў, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам сыноў Ізраіля.4І складаў ён ахвяры, і ка­дзіў на ўзгорках, на ўзвышшах, і пад кожным дрэвам зялёным.5Тады Рэцын, валадар Сірыі, і Пэках, сын Рэмаліі, валадар Ізраіля, пайшлі ваяваць суп­раць Ерусаліму. І абляглі яны Ахаза, але не змаглі перамагчы яго.6У той час Рэцын, валадар Сірыі, далучыў Элят да Сірыі і выгнаў Юдэяў з Эляту. І прыйшлі Эдомцы ў Элят, і абжыліся там да сёньняшняга дня.7І паслаў Ахаз пасланцоў да Тыглят-Пілесэра, валадара Асірыі, кажучы: «Я — слуга твой і сын твой. Прыйдзі і выратуй мяне з рукі валадара Сірыі і з рукі валадара Ізраіля, якія паўсталі на мяне».8І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знаходзілася ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і паслаў як дар валадару Асірыі.9І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў валадар Асірыі ў Дамаск, і здабыў яго, і перасяліў яго ў Кір, і Рэцына забіў.10І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пілесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў Урыі сьвятару выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай.11І пабудаваў Урыя сьвятар ахвярнік паводле ўсяго таго, што прыслаў валадар Ахаз з Дамаску, і зрабіў гэта сьвятар Урыя, пакуль вярнуўся валадар Ахаз з Дамаску.12І прыйшоў валадар з Дамаску, і ўбачыў ахвярнік, і наблізіўся валадар да ахвярніка, і ўзыйшоў на яго.13І спаліў ён цэласпаленьне сваё і ахвяру хлебную сваю, і выліў ахвяру вадкую сваю, і крывёю ахвяраў мірных сваіх пакрапіў ахвярнік.14А мядзяны ахвярнік, які [стаяў] перад абліччам ГОС­ПАДА, ён загадаў прыбраць з пярэдняга боку Дому [Божага], паміж ахвярнікам і Домам ГОСПАДА, і паставіў яго побач ахвярніка [новага] на поўначы.15загадаў валадар Ахаз сьвятару Урыі, кажучы: «На вялікім ахвярніку палі ранішняе цэласпаленьне і ахвяру хлебную вячэрнюю, цэласпаленьні валадара і ягоную ахвяру хлебную, цэласпаленьні ўсяго народу зямлі, ягоныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія. І вылівай на яго ўсю кроў ахвяраў цэласпаленьня і кроў ахвяраў крывавых. А ахвярнік мядзяны будзе ў распараджэньні маім».16І святар Урыя зрабіў усё, што яму загадаў валадар Ахаз.17І валадар Ахаз абламіў ліштвы з падставаў, і зьняў з іх мыцельнікі, і зьняў мора з валоў мядзяных, якія пад ім былі, і паставіў яго на каменную падлогу.18І ён прыбраў перад абліччам валадара Асірыі кружганак суботні, які пабудавалі ў Доме [Божым], і выхад навонкі для валадара з Дому ГОСПАДА.19А іншыя дзеяньні Ахаза, якія ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.20І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. І пасьля яго стаў валадаром Эзэкія, сын ягоны.