1 ЦІМАФЕЯ5bel_jfc

1Старога не дакарай, але прасі, як бацьку, маладых — як братоў,2старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю.3Удоваў шануй, тых, якія праўдзіва ўдовы.4А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.5Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,6а тая, што жыве ў распусьце, жывучы, мёртвая.7І гэтак загадвай, каб былі бездакорнымі.8А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.9Удава мае быць унесеная ў сьпіс, якой ня менш як шэсьцьдзясят гадоў, якая была жонкаю аднаго мужа,10засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.11А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж,12атрымаюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру.13Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.14Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку аніякае нагоды дзеля абмаўляньня,15бо некаторыя ўжо збочылі ўсьлед за шатанам.16Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай падтрымлівае іх і не абцяжарвае царквы, каб яна падтрымлівала праўдзівых удоваў.17Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні.18Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй».19Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках.20Тых, якія грашаць, дакарай перад усімі, каб і іншыя страх мелі.21Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі сьведчу [табе], каб ты захаваў гэтае без перадузятасьці, нічога ня робячы паводле прыхільнасьці.22Рукі хутка ні на каго не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.23Больш ня пі ваду, але ўжывай крыху віна дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў.24Грахі некаторых людзей відочныя і вядуць на асуджэньне, а за некаторымі ідуць сьледам.25Гэтаксама і добрыя ўчынкі відочныя; і калі іначай, схавацца ня могуць.