1 ЦІМАФЕЯ4bel_jfc

1А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,2праз крывадушнасьць тых, якія кажуць фальшыва і выпалілі сумленьне сваё,3якія забараняюць жаніцца, [кажуць] высьцерагацца ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і тымі, што пазналі праўду.4Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,5бо асьвячаецца праз слова Божае і малітву.6Прадстаўляючы гэта братам, будзеш добрым служыцелем Ісуса Хрыста, спасіленым словамі веры і добрым навучаньнем, за якімі ты пайшоў сьледам.7А паганых і бабскіх баек цурайся, але практыкуйся ў пабожнасьці.8Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а пабож­насьць на ўсё карысная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.9Вернае [гэта] слова і ўсякага прыняцьця вартае.10Бо мы дзеля гэтага і працуем, і зьнявагі церпім, што спадзяемся на Бога Жывога, Які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а найбольш — верных.11Загадвай гэта і навучай.12Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.13Пакуль прыйду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.14Не занядбоўвай дару [ласкі], што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў.15Гэта абдумвай, у гэтым будзь, каб посьпех твой быў яўны для ўсіх.16Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.