1 ТЭСАЛОНЦАЎ5bel_jfc

1Адносна часоў і пораў, браты, няма патрэбы пісаць да вас,2бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Госпадаў гэтак прыйдзе, як злодзей уначы.3Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.4Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў вас, як злодзей:5усе вы — сыны сьвятла і сыны дня, мы не належым ані ночы, ані цемры.6Дык ня будзем спаць, як іншыя, але чувайма і будзьма пільнымі,7бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца.8Мы ж, якія належым дню, будзьма пільнымі, апрануўшы панцыр веры і любові і шалом надзеі збаўленьня,9бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,10Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.11Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.12Просім жа вас, браты, ведайце тых, якія працуюць у вас, і кіруюць вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас,13і шануйце іх вельмі высока ў любові дзеля працы іхняй; жывіце ў згодзе між сабою.14Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.15Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.16Заўсёды радуйцеся.17Несупынна маліцеся.18За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.19Духа не гасіце.20Прароцтвамі не пагарджайце.21Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.22Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.23Сам жа Бог супакою няхай асьвяціць вас у-ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.24Верны Той, Які вас паклікаў; Ён і зробіць [гэта].25Браты! Маліцеся за нас!26Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.27Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братам.28Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.