1 ТЭСАЛОНЦАЎ4bel_jfc
1Нарэшце, браты, просім вас і молім праз Госпада Ісуса, каб тое, што вы прынялі ад нас, як мусіце вы хадзіць і падабацца Богу, яшчэ больш у вас памнажалася,2бо вы ведаеце, якія мы далі вам загады ад Госпада Ісуса.3Бо гэта ёсьць воля Божая — сьвятасьць вашая, каб вы высьцерагаліся распусты,4каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начыньне ў сьвятасьці і годнасьці,5а ня ў жарсьцях пажадлівасьці, як пагане, што ня ведаюць Бога;6каб не вывышаліся і не ашуквалі ў справах брата свайго, таму што Госпад — мсьціўца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.7Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.8Дык хто гэта адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які Духа Свайго Сьвятога нам даў.9Адносна братняй любові няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,10дый вы гэтак і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Просім жа вас, браты, багацейце [ў гэтым] болей11і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;12каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.13Не хачу, каб вы, браты, ня ведалі адносна памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, што ня маюць надзеі.14Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.15Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, жывыя, якія засталіся да прыйсьця Госпада, не апярэдзім памёршых,16бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;17пасьля мы, жывыя, што засталіся, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне з Госпадам у паветра, і гэтак заўсёды з Госпадам будзем.18Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.