1 КАРЫНЬЦЯНАЎ13bel_jfc

1Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць.2І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.3І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.4Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,5ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,6ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;7усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.8Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.9Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;10а калі прыйдзе дасканалае, тады тое, што частковае, зьнікне.11Калі я быў немаўлём, як немаўлятка гаварыў, як немаўлятка думаў; а калі стаўся мужам, пакінуў тое, што немаўляці.12Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.13А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў.