1 КАРЫНЬЦЯНАЎ11bel_njo
1Станьцеся пераймальнікамі маімі, як і я — Хрыста.2Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце і трымаецеся традыцыі так, як я перадаў вам.3Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.4Усякі муж, які моліцца або прарочыць з накрытаю галавою, сароміць сваю галаву.5А ўсякая жанчына, якая моліцца або прарочыць з ненакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголеная.6Бо, калі жанчына не накрывае галавы, няхай стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай накрывае галаву.7Бо муж не павінен накрываць галаву, бо ён — вобраз і слава Бога; а жонка ёсьць слава мужа.8Бо ня муж ад жонкі, але жонка ад мужа.9І ня муж створаны праз жонку, але жонка праз мужа.10Дзеля гэтага жонка павінна мець на галаве [знак] улады дзеля анёлаў.11Зрэшты, ані муж бяз жонкі, ані жонка бяз мужа, у Госпадзе.12Бо як жонка ад мужа, так і муж праз жонку, а ўсе — ад Бога.13Судзіце самі ў сабе, ці належыць жанчыне з ненакрытай галавою маліцца Богу?14Ці сама прырода ня вучыць вас, што калі мужчына расьціць валасы, гэта ганьба для яго,15а калі жанчына расьціць валасы, гэта слава для яе, бо валасы дадзеныя ёй замест адзеньня.16А калі хто думае спрачацца, мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя.17А загадваючы гэтае, не хвалю вас, бо вы зыходзіцеся не на лепшае, але на горшае.18Бо, па-першае, чую, што калі вы зыходзіцеся ў царкве, між вамі ёсьць падзел, і я часткова веру,19бо мусяць быць між вамі і герэзіі, каб вартыя выявіліся між вамі.20Далей, калі вы зыходзіцеся разам, няма [ў вас] спажываньня вячэры Госпадавай,21бо кожны сьпяшаецца зьесьці ўласную вячэру, і адзін [застаецца] галодным, а другі ўпіваецца.22Хіба вы дамоў ня маеце, каб есьці і піць? Або пагарджаеце царквою Божаю і сароміце тых, якія ня маюць? Што скажу вам? Ці пахвалю вас за гэтае? Не пахвалю.23Бо я ад Госпада прыняў і тое вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб24і, падзякаваўшы, паламаў і сказаў: «Вазьміце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас ломіцца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».25Таксама і келіх пасьля вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсьць Новы Запавет у Крыві Маёй. Гэта рабіце, калі будзеце піць, на ўспамін пра Мяне».26Бо кожны раз, калі вы ясьцё хлеб гэты і п’іцё келіх гэты, сьмерць Госпада абвяшчаеце, аж пакуль Ён прыйдзе.27Так што хто есьць хлеб гэты ці п’е келіх Госпадавы нягодна, вінны будзе Цела і Крыві Госпадавай.28Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек і гэтак няхай есьць з хлеба гэтага і п’е з келіха гэтага.29Бо хто есьць і п’е нягодна, той есьць і п’е прысуд сабе, не зважаючы на Цела Госпадава.30Дзеля гэтага сярод вас шмат слабых і хворых, і даволі памірае.31Бо калі мы зважаем на саміх сябе, ня будзем суджанымі.32А калі мы суджаныя, Госпад карае нас, каб не былі мы асуджаныя разам са сьветам.33Так што, браты мае, зыходзячыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце.34А калі хто галодны, няхай есьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. А пра ўсё пазасталае загадаю, калі прыйду.