1 ЛЕТАПІСАЎ8bel_jfc
1Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці,2Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты.3I былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд,4Абішуа, Нааман, Ахоах,5Гера, Шэфуфан, Хурам.6Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат:7Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда.8I Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.9I нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама,10Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў.11А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала.12Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі,13Бэрыя і Шэма. Яны — галовы [дамоў] бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату.14А Ах’ё, Шашак, Ерэмот,15Завадыя, Арад, Адэр,16Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі.17А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр,18Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала.19А Якім, Зіхры, Заўды,20Эліэнай, Цылетай, Эліэль,21Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы.22А Ішпан, Эвэр, Эліэль,23Абдон, Зіхры, Ханан,24Хананія, Элям, Антотыя,25Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака.26А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,27Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама.28Гэта галовы [дамоў] бацькоў паводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.29А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха,30і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў,31Гедор, Ах’ё і Захер.32А Міклот нарадзіў Шымэя. I яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх.33Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.34Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.35Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз.36Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу;37Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэль.38У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэля.39Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці.40I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна.