1 ЛЕТАПІСАЎ7bel_jfc
1Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры.2Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.3Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя.4І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, [былі] аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.5І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў, усіх, унесеных у сьпіс.6У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры.7Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. I было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.8Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя — сыны Бэхера.9I запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных — дваццаць тысячаў дзьвесьце.10Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар.11Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў [дому] бацькоў іхніх, ваяроў мужных— сямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія выходзілі войскам на вайну.12А Шуппім і Хуппім [былі] сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.13Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі.14Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.15I Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога [сына] — Цэлафхад. I былі ў Цэлафхада дочкі.16I нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем.17Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы.18А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю.19I былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.20Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны — Бэрэд, сын ягоны — Тахат, сын ягоны — Элеада, сын ягоны — Тахат,21сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. I забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія.22I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.23I ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны.24Дачка ягоная — Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру.25А сын ягоны — Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны — Тэлях, сын ягоны — Тахан,26сын ягоны — Лядан, сын ягоны — Амігуд, сын ягоны — Элішама,27сын ягоны — Нун, сын ягоны — Егошуа.28А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных.29А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля.30Сыны Асэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя.31Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малькіэль. Ён — бацька Бірзаіта.32Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю.33Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета.34Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам.35Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль.36Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра,37Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра.38Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара.39Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя.40Усе гэтыя — сыны Асэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. I запісаны лік іхні як войска на вайне — дваццаць шэсьць тысячаў чалавек.