1 ЛЕТАПІСАЎ6bel_jfc
1Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.2Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.3Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. А сыны Аарона: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.4Элеазар нарадзіў Пінхаса; Пінхас нарадзіў Абішуа;5Абішуа нарадзіў Буккі; Буккі нарадзіў Узі;6Узі нарадзіў Зэрахію; Зэрахія нарадзіў Мэраёта;7Мэраёт нарадзіў Амарыю; Амарыя нарадзіў Ахітува;8Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Ахімааца;9Ахімаац нарадзіў Азарыю; Азарыя нарадзіў Ёханана;10Ёханан нарадзіў Азарыю, таго, які быў сьвятаром у сьвятыні, якую пабудаваў Салямон у Ерусаліме.11I нарадзіў Азарыя Амарыю; а Амарыя нарадзіў Ахітува;12Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Шальлюма;13Шальлюм нарадзіў Хілкію; Хілкія нарадзіў Азарыю;14Азарыя нарадзіў Сэраю; Сэрая нарадзіў Егацадака.15Егацадак пайшоў у няволю, калі ГОСПАД аддаў Юду і Ерусалім у рукі Навухаданосара.16Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.17І вось імёны сыноў Гершома: Ліўні і Шымэй.18Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.19Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. I гэта сем’і Левія паводле бацькоў іхніх.20У Гершома: сын ягоны — Ліўні, сын ягоны — Яхат; сын ягоны — Зімма;21сын ягоны — Ёах; сын ягоны — Іддо; сын ягоны — Зэрах; сын ягоны — Еатэрай.22Сыны Кегата: сын ягоны — Амінадаў; сын ягоны — Карах; сын ягоны — Асір;23сын ягоны — Элькана; сын ягоны — Эвіясаф; сын ягоны — Асір;24сын ягоны — Тахат; сын ягоны — Урыэль; сын ягоны — Узія; сын ягоны — Шауль.25Сыны Эльканы: Амасай і Ахімот.26Сын ягоны — Элькана. Сыны Эльканы: сын ягоны — Цафай; сын ягоны — Нахат;27сын ягоны — Эліяў; сын ягоны — Ерахам; сын ягоны — Элькана.28Сыны Самуэля: першародны Вашні і Абія.29Сыны Мэрары: Махлі; сын ягоны — Ліўні; сын ягоны — Шымэй; сын ягоны — Уза;30сын ягоны — Шыма; сын ягоны — Хагія; сын ягоны — Асая.31Гэта тыя, якіх Давід паставіў для сьпяваньня ў Доме ГОСПАДА, як супачыў там Каўчэг.32I яны служылі сьпевам перад Сялібай Намёту Спатканьня, пакуль Салямон не пабудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх.33Гэта тыя, што станавіліся [на служэньне], і сыны іхнія: з сыноў Кегата — Гэман сьпявак, сын Ёэля, сына Самуэля,34сына Эльканы, сына Ерахама, сына Эліэля, сына Тааха,35сына Цуфа, сына Эльканы, сына Мааха, сына Амасая,36сына Эльканы, сына Ёэля, сына Азарыі, сына Цэфаніі,37сына Тахата, сына Асіра, сына Эвіясафа, сына Караха,38сына Іцгара, сына Кегата, сына Левія, сына Ізраіля.39I брат ягоны Асаф, які стаяў праваруч яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сына Шымэя,40сына Міхаэля, сына Баасэі, сына Малькіі,41сына Этні, сына Зэраха, сына Адаі,42сына Этана, сына Зіммы, сына Шымэя,43сына Яхата, сына Гершома, сына Левія.44А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, леваруч: Этан, сын Кішы, сына Абадыі, сына Мальлюха,45сына Хашавіі, сына Амацыі, сына Хілкіі,46сына Амцы, сына Бані, сына Шамэра,47сына Махлі, сына Мушы, сына Мэрары, сына Левія.48А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага.49А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы.50I гэта сыны Аарона: сын ягоны — Элеазар; сын ягоны — Пінхас; сын ягоны — Абішуя;51сын ягоны — Буккі; сын ягоны — Узі; сын ягоны — Зэрахія;52сын ягоны — Мэраёт; сын ягоны — Амарыя; сын ягоны — Ахітуў;53сын ягоны — Цадок; сын ягоны — Ахімаац.54I вось сядзібы іхнія паводле паселішчаў іхніх у межах іхніх. Сынам Аарона з сям’і Кегата, бо для іх было [гэтае] жэрабя,55далі Хеўрон у зямлі Юды і пашы ягоныя навокал яго.56А палі гораду гэтага і вёскі ягоныя далі Халеву, сыну Ефунны.57І вызначылі сынам Аарона гарады прыбежышча: Хеўрон, Лібну і пашы ейныя, Яттыр і Эштэмоа і пашы іхнія,58Хілез і пашы ягоныя, Дэвір і пашы ягоныя,59Ашан і пашы ягоныя, Бэт-Шэмэш і пашы ягоныя.60А з калена Бэн’яміна — Геву і пашы ейныя, Алемэт і пашы ягоныя, Анатот і пашы ягоныя; усіх гарадоў іхніх — трынаццаць гарадоў для сем’яў іхніх.61I сынам Кегата, якія засталіся з сем’яў калена гэтага, былі дадзены гарады з паловы калена, з калена Манасы жэрабям дзесяць гарадоў.62I сынам Гершома паводле сем’яў іхніх з калена Ісахара, і з калена Асэра, і з калена Нэфталі, і з калена Манасы ў Башане [дадзены] трынаццаць гарадоў.63Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх з калена Рубэна, і з калена Гада, і з калена Завулёна [дадзены] жэрабям дванаццаць гарадоў.64I далі сыны Ізраіля лявітам гарады і пашы іхнія.65I яны далі жэрабям з калена сыноў Юды і з калена сыноў Сымона, і з калена сыноў Бэн’яміна тыя гарады, якія яны назвалі імёнамі іхнімі.66I сем’і сыноў Кегата мелі гарады ў межах калена Эфраіма.67I далі ім гарады прыбежышча: Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя,68Ёкмэам і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя,69Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рымон і пашы ягоныя.70А з паловы калена Манасы: Анэр і пашы ягоныя, Білеам і пашы ягоныя [дадзеныя] сем’ям пазасталых сыноў Кегата.71Сынам Гершома [дадзена] з сем’яў паловы калена Манасы: Галан у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя;72з калена Ісахара — Кедэш і пашы ягоныя, Даўрат і пашы ягоныя,73Рамот і пашы ягоныя, Анэм і пашы ягоныя;74з калена Асэра — Машал і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя,75Хукок і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя;76з калена Нэфталі — Кедэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамон і пашы ягоныя, Кірыятаім і пашы ягоныя.77Сынам Мэрары, якія засталіся, [дадзена] з калена Завулёна Рымон і пашы ягоныя, Табор і пашы ягоныя.78А на другім баку Ярдану, насупраць Ерыхону, на ўсходнім баку Ярдану [дадзены] ім з калена Рубэна Бэцэр у пустыні і пашы ягоныя, Ягца і пашы ейныя,79Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя;80з калена Гада — Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,81Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя.