1 ЛЕТАПІСАЎ4bel_jfc

1Сыны Юды: Пэрэс, Хецрон, Хармі, Хур і Шаваль.2А Рэая, сын Шаваля, нарадзіў Яхата; Яхат нарадзіў Ахумая і Лягада. Гэта сем’і Царацянаў.3А гэтыя з бацькі Этама: Ізрээль, Ішма і Ідбаш, а імя сястры іхняй — Гацэлельпоні.4А Пэнуэль — бацька Гедора, а Эзэр — бацька Хуша. Гэта сыны Хура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлеема.5А ў Ахшура, бацькі Тэкоа, былі дзьве жонкі: Хэлея і Наара.6I нарадзіла Наара яму Ахузама, Хэфэра, Тэмэні і Ахаштары. Гэта сыны Наары.7Сыны Хэлеі: Цэрэт, Цахар і Этнан.8А Коц нарадзіў Анува і Цавэва, і сем’і Ахархэля, сына Гарума.9I быў Ябэц найбольш паважаны сярод братоў сваіх. А маці ягоная назвала імя ягонае Ябэц, кажучы: «Бо я нарадзіла яго з болем».10I клікаў Ябэц да Бога Ізраіля, кажучы: «О каб Ты, дабраслаўляючы, дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і аб рука Твая была са мною, і каб Ты захаваў ад злога, каб я не гараваў!» I паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.11I Хелуў, брат Шухі, нарадзіў Мэхіра, ён — бацька Эштона.12А Эштон нарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхінну, бацьку Ір-Нахаша. Гэта людзі Рэхі.13А сыны Кеназа: Атніэль і Сэрая. А сыны Атніэля: Хатат.14I Мэанатай нарадзіў Офру, а Сэрая нарадзіў Ёава, бацьку Гэ-Гарашым, бо яны былі рамесьнікі.15I сыны Халева, сына Ефунны: Іру, Эла і Наам. А сыны Элы: Кеназ.16А сыны Егальлелеля: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарээль.17А сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон. I зачала [Бітыя], і нарадзіла Мірыяма, Шаммая і Ішбаха, бацьку Эштэмоа.18I жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыэля, бацьку Занааха. Гэта сыны Бітыі, дачкі фараона, якую ўзяў Мэрэд.19А сыны жонкі Годыі, сястры Нахама: бацька Кейлы Гарміцяніна і Эштэмоа Маахацяніна.20Сыны Сымона: Амнон, Рынна, Бэн-Ханан і Тылон. Сыны Ішыі: Захот і Бэн-Захот.21Сыны Шэлі, сына Юды: Ер, бацька Лехі, і Лаада, бацька Марэшы, і сем’і дому майстроў вісону з Бэт-Ашбэі,22і Ёкім, і людзі Хазэвы, і Ёаш, і Сараф, якія мелі ўласнасьць у Мааве, і Яшувілехэм. Гэта справы старадаўнія.23Яны — ганчары, і жылі ў Нэтаіме і Гедэры; яны жылі там у валадара дзеля працаў ягоных.24Сыны Сымона: Нэмуэль, Ямін, Ярыў, Зэрах, Шауль;25сын ягоны — Шальлюм, сын ягоны — Міўсам; сын ягоны — Мішма.26А сыны Мішмы: сын ягоны — Хамуэль, сын ягоны — Заккур, сын ягоны — Шымэй.27У Шымэя [было] шаснаццаць сыноў і шэсьць дачок; а браты ягоныя ня мелі шмат сыноў, і ўсе сем’і іхнія не былі так шматлікія, як сыны Юды.28І жылі яны ў Бээр-Шэве, Маладзе, Хацар-Шуале,29Білзе, Ецэме, Таладзе,30Бэтуэлі, Харме і Цыклягу,31у Бэт-Маркавоце, Хацар-Сусіме, Бэт-Бірэі і Шаарыме. Гэта гарады іхнія да валадараньня Давіда.32А вёскі іхнія: Этам, Аін, Рымон, Тахет і Ашан — пяць гарадоў.33I ўсе вёскі іхнія, якія былі навокал гарадоў гэтых аж да Баалу. Гэта сядзібы іхнія і сьпісы родаў іхніх.34Мэшаваў, Ямлеха, Ёша, сын Амацыі,35Ёэль, Егу, сын Ёшывіі, сына Сэраі, сына Асіэля,36Элеаэнай, Яакова, Ешахая, Асая, Адыэль, Есімээль, Бэная,37Зіза, сын Шыфіі, сына Альлёна, сына Едаі, сына Шымры, сына Шэмаі.38Гэта тыя, што ўвайшлі ў імёны князёў сем’яў сваіх, і дом бацькоў іхніх вельмі памножыўся.39I яны дайшлі да ўваходу Гедор, да ўсходняга боку даліны, шукаць пашу для чародаў сваіх;40і знайшлі пашу сытую і добрую, і зямлю прасторную, і мірную, і бясьпечную, бо ад Хама [паходзілі] тыя, што жылі там перад імі.41I прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх закляцьце аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх.42З іх жа, з сыноў Сымона, пайшлі на гару Сэір пяцьсот чалавек, і [былі] Пэлятыя, Нэарыя, Рэфая і Узіэль, сыны Ішыі на чале іх.43I яны пабілі там рэшту пазасталых ад Амалека, і жывуць там аж да сёньняшняга дня.