1 ЛЕТАПІСАЎ24bel_jfc
1І вось чэргі сыноў Аарона. Сыны Аарона: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.2І памерлі Надаў і Абігу перад абліччам бацькі свайго, а сыноў не было ў іх; і былі сьвятарамі Элеазар і Ітамар.3І падзяліў іх Давід і Цадок з сыноў Элеазара, і Ахімэлех з сыноў Ітамара, на чэргі іхнія паводле служэньня іхняга.4І больш знайшлося галоўных мужоў з сыноў Элеазара, чым з сыноў Ітамара. І былі яны падзелены: з сыноў Элеазара — шаснаццаць галоваў дамоў бацькоў іхніх, з сыноў Ітамара — восем, паводле дамоў бацькоў іхніх.5І падзялілі іх жэрабем, адных і другіх, каб былі князі сьвятыні і князі Божыя з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара.6І запісаў іх Шэмая, сын Нэтаніэля, пісар з лявітаў, перад абліччам валадара і князёў, і перад Цадокам сьвятаром і Ахімэлехам, сынам Абіятара, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятароў і лявітаў. Адзін дом бацькоў узяты ад Элеазара, і адзін — ад Ітамара.7І выпала першае жэрабя на Егаярыва, другое — на Едаю.8на Харыма трэцяе, на Сэарыма чацьвёртае,9на Малхію пятае, на Міяміна шостае,10на Гаккоца сёмае, на Абію восьмае,11на Ешуа дзявятае, на Шэханію дзясятае,12на Эляшыва адзінаццатае, на Якіма дванаццатае,13на Хуппу трынаццатае, на Ешэвава чатырнаццатае,14на Більгу пятнаццатае, на Імэра шаснаццатае,15на Хэзіра сямнаццатае, на Гапіцэца васямнаццатае,16на Пэтахію дзевятнаццатае, на Ехэзкэля дваццатае,17на Яхіна дваццаць першае, на Гамуля дваццаць другое,18на Дэлаю дваццаць трэцяе, на Маазію дваццаць чацьвёртае.19Гэта чэргі іхнія для служэньня іхняга, каб яны прыходзілі ў Дом ГОСПАДА паводле пастановы сваёй, [дадзенай] праз Аарона, бацьку іхняга, як загадаў яму ГОСПАД, Бог Ізраіля.20А пазасталыя з сыноў Левія: з сыноў Амрама — Шуваэль; з сыноў Шуваэля — Ехдэя;21Ад Рэхаўі з сыноў Рэхаўі галоўны Ішыя.22Ад Іцгара — Шэлямот; з сыноў Шэлямота — Яхат.23Сыны [Хеўрона]: Ерыя, Амарыя другі, Яхазіэль трэці, Екамэам чацьвёрты.24Сыны Узіэля: Міха; з сыноў Міхі — Шамір.25Брат Міхі — Ішыя; з сыноў Ішыі — Захарыя.26Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Сыны Яазіі: Бэно.27Сыны Мэрары з Яазіі: Бэно, Шагам, Заккур і Іўры.28Ад Махлі — Элеазар; і не было ў яго сыноў.29Ад Кіша сыны Кіша: Ерахмээль.30Сыны Мушы: Махлі, Эдэр і Ерымот. Гэта сыны лявітаў паводле дамоў бацькоў іхніх.31І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда, і Цадока, і Ахімэлеха, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім.